Праграма “500 перакладаў”: 2 этап 2012/2013

500 translations logo10.11.2011 завяршыўся этап збірання заявак на праграму “500 перакладаў гуманітарыстыкі для патрэбаў беларускамоўнай адукацыі” з боку перакладчыкаў. Праграма прыцягнула шмат увагі да сябе з боку як яе патэнцыйных рэалізатараў, гэтак і магчымых спажыўцоў канчатковага прадукта. У выніку, да разгляду было прынята больш за сотню пазіцыяў на пераклад па розных галінах веды з шэрагу эўрапейскіх моваў.

У перыяд з 11.11.2011 па 1.02.2012 будзе ажыццяўляцца адбор заявак і пошук фінансавання пад кожную канкрэтную пазіцыю. Калі пазіцыя будзе ўхваленая і атрымае фінансавую падтрымку, пасля заканчэння другога этапа адбору заявак на 2012/13 гг. пачнецца трэці этап рэалізацыі праграмы: праца над перакладамі тэкстаў і іхнае выданне. Удзел у перакладзе будзе аплочвацца водле перакладніцкай стаўкі па індывідуальнай дамове. Праца над перакладам будзе ажыццяўляцца з абавязковым выкананнем правілаў лабараторыі навуковага перакладу з кваліфікацыйным абмеркаваннем асобных фрагментаў перакладу і абмеркаваннем навуковай тэрміналогіі тэкста.

Агульны каардынатар праекта: Павел Баркоўскі

peraklad500(at)gmail.com

Вы можаце сачыць за каментарамі да гэтага запісу праз RSS 2.0 feed. Вы можаце пакінуць каментар, альбо trackback з вашага ўласнага сайта.

 

Пакінце каментар