The Great '500 translations'

Падаўжэнне тэрміну праграмы 500 перакладаў

500 translations logoПадаўжэнне тэрміну праграмы

У звязку з вялікай колькасцю заявак на пераклад і адсутнасцю прынцыповых адказаў ад шэрагу фондаў тэрмін другога этапа праграмы “500 перакладаў” на 2011/12 гг. (разгляд заявак) падаўжаецца да 1 траўня 2012 г. Дзякуй за паразуменне. Пытанні наконт рэалізацыі праграмы можна задаваць па гэтым эмейле: peraklad500@gmail.com. Таксама актуальная інфармацыя па праграме выкладаецца на сайце www.prastora.org

Агульны каардынатар праграмы: Павал Баркоўскі

Конкурс па стварэнню лагатыпу для “Лабараторыі мастацкага і навуковага перакладу”: вынікі

У студзені 2012 г. быў абвешчаны дызайнерскі конкурс на лепшы лагатып для "Лабараторыі мастацкага і навуковага перакладу".  http://www.pro-design.by/konkursyi/konkurs-na-stvarenne-lagatyipu-dlya-labaratoryi-perakladu.html Мы атрымалі досыць вялікую колькасць вельмі цікавых варыянтаў. У выніку галасавання і працэдуры адбора ўсімі зацікаўленымі бакамі пераможцам быў абраны дызайн-прает лагатыпу Яўгеніі Сніцкай лого цвет pgn Віншуем пераможцу а таксама лабараторыю з новым лагатыпам! Перакладайма разам!

Тэрміналагічная нарада 14/12

14 снежня (серада) а 18.00 адбудзецца чарговае паседжанне тэрміналагічнай нарады па ўдакладненню правілаў адаптацыі імёнаў уласных з сучасных рамана-германскіх моваў, перадусім французскай, нямецкай і ангельскай. Гаворка пойдзе пра існыя тэндэнцыі, асноўныя прынцыпы адаптацыі і найбольш перспектыўныя развязанні. Дыскусія адбудзецца водле падрыхтаванага спісу імёнаў для адаптацыі на матэрыяле існых перакладаў.

Хто мае цікавасць наведаць мерапрыемства, калі ласка, зарэгіструйцеся па адрасе, каб даведацца наконт месца правядзення: barkouski@prastora.org

Інструкцыя па транслітарацыі і кароткі спіс імёнаў уласных з лацінскае мовы

boethius

Вы не ведаеце, як варта пісаць па-беларуску Сенека ці Сэнэка, Вергілій ці Вэргіліюс, Вам трапіўся ў тэксце малавядомы дзеяч часоў рымскай рэспублікі і варта неяк перадаць яго імя - тады вам адмыслова трэба зірнуць у напрацоўкі нашай тэрміналагічнай нарады.

У выніку дзейнасці тэрміналагічнай нарады Лабараторыі навуковага перакладу былі зацверджаныя "Інструкцыя для фанетычна-графічнай адаптацыі лацінскіх уласных імёнаў", падрыхтаваная Змітром Саўкам, і кароткі спіс імёнаў уласных і

...

Праграма “500 перакладаў”: 2 этап 2012/2013

500 translations logo10.11.2011 завяршыўся этап збірання заявак на праграму "500 перакладаў гуманітарыстыкі для патрэбаў беларускамоўнай адукацыі" з боку перакладчыкаў. Праграма прыцягнула шмат увагі да сябе з боку як яе патэнцыйных рэалізатараў, гэтак і магчымых спажыўцоў канчатковага прадукта. У выніку, да разгляду было прынята больш за сотню пазіцыяў на пераклад па розных галінах веды з шэрагу эўрапейскіх моваў.

У перыяд з 11.11.2011 па 1.02.2012 будзе ажыццяўляцца адбор заявак

...

Збіранне заявак на пераклад па праграме “500 перакладаў”

Шаноўныя сябры,

Усім, хто жадае прыняць удзел у праграме “500 перакладаў гуманітарыстыкі для патрэбаў беларускамоўнага навучання” ў якасьці перакладчыка навуковых тэкстаў на беларускую мову,

прапануем да 30 кастрычніка 2011 г. падаць заяўку на пераклад (спампаваць форму заяўкі і ўхваленыя спісы кніг для перакладу – водле прадмету/водле мовы арыгіналу).

Тыя заяўкі, якія будуць ухваленыя і атрымаюць належнае фінансаванне на гэтым этапе будуць ажыццяўляцца цягам наступнага года (двух)

...

Канцэпцыя праграмы “500 перакладаў гуманітарыстыкі для патрэбаў беларускамоўнай адукацыі”

500 translations logo

The Great '500 translations'

for Belarusian Humanities Education

Summary of the project

Belarusian humanities education is facing a critical situation in today's Belarus.

The lack of important texts translated into Belarusian (less than 100) reflects the overall situation of the Belarusian language in Belarus.

Russian remains the main language of government, education and the media in Belarus, while

...