10 Снежань 2011
14 снежня (серада) а 18.00 адбудзецца чарговае паседжанне тэрміналагічнай нарады па ўдакладненню правілаў адаптацыі імёнаў уласных з сучасных рамана-германскіх моваў, перадусім французскай, нямецкай і ангельскай. Гаворка пойдзе пра існыя тэндэнцыі, асноўныя прынцыпы адаптацыі і найбольш перспектыўныя развязанні. Дыскусія адбудзецца водле падрыхтаванага спісу імёнаў для адаптацыі на матэрыяле існых перакладаў.
Хто мае цікавасць наведаць мерапрыемства, калі ласка, зарэгіструйцеся па адрасе, каб даведацца наконт месца правядзення: barkouski@prastora.org
Далей >>
30 Лістапад 2011

Вы не ведаеце, як варта пісаць па-беларуску Сенека ці Сэнэка, Вергілій ці Вэргіліюс, Вам трапіўся ў тэксце малавядомы дзеяч часоў рымскай рэспублікі і варта неяк перадаць яго імя - тады вам адмыслова трэба зірнуць у напрацоўкі нашай тэрміналагічнай нарады.
У выніку дзейнасці тэрміналагічнай нарады Лабараторыі навуковага перакладу былі зацверджаныя "Інструкцыя для фанетычна-графічнай адаптацыі лацінскіх уласных імёнаў", падрыхтаваная Змітром Саўкам, і кароткі спіс імёнаў уласных і
...
Далей >>
23 Кастрычнік 2011
Паважаныя сябры, наступная сустрэча тэрміналагічнага семінара
адбудзецца 27 кастрычніка а 16.00.
Адбудзецца абмеркаванне праекта інструкцыі па транслітарацыі лацінскіх словаў на беларускую мову, падрыхтаваны Зміцерам Саўкам. Спампаваць чарнавы варыянт інструкцыі можна ТУТ. А таксама маецца зацвердзіць спіс імёнаў і геаграфічных назваў з лацінскай мовы з галіны сацыягуманітарнай веды.
Тыя, хто жадае далучыцца і атрымаць матар'ялы да семінару, пішыце сюды
Barkouski@prastora.org
Далей >>