Круглы стол «Ці магчыма сацыяльна-арыентаванае мастацтва ў Беларусі?» 12/11
12 лістапада 2011 г. у 15.00 у Галерэі Ў адбудзецца круглы стол «Ці магчыма сацыяльна-арыентаванае мастацтва ў Беларусі?» Падчас круглага стала будуць разгледжаны наступныя пытанні: Якое мастацтва можна лічыць сацыяльна-арыентаваным? Актуальнае = сацыяльна-арыентаванае? Якое актуальнае мастацтва неабходна сёння ў Беларусі? Ці магчыма ў Беларусі сацыяльна-арыентаванае мастацтва? У якасці экспертаў круглага стала выступяць: Таццяна Арцімовіч, тэатральны рэжысёр, арт-крытык Міхаіл Гулін, мастак Андрэй Дурэйка, мастак Сяргей Кірушчанка, мастак Ірына Саламаціна, незалежны менеджэр арт-праектаў, ініцыятар праекта «Гендэрны маршрут» Альміра Усманава, філосаф, прафесар і кіраўнік акадэмічнага дэпартамента медыя ЕГУ. Мадэратар дыскусii - Вольга Шпарага, філосаф, дацэнт ЕГУ, ...