Дыскусія “БЕЛАРУСКАЯ КАРТАГРАФІЯ ЯК ДЫСЦЫПЛІНА І ПАДМУРАК САМАВЫЗНАЧЭННЯ” + БОНУС 13/08
БЕЛАРУСКАЯ ФІЛАСОФСКАЯ ПРАСТОРА
ЛЯТУЧЫ ЎНІВЕРСІТЭТ
ВЫДАВЕЦТВА «ЭКАНОМПРЭС»
ПРАСТОРА ЦЭХ
запрашаюць на дыскусію
“БЕЛАРУСКАЯ КАРТАГРАФІЯ ЯК ДЫСЦЫПЛІНА І ПАДМУРАК САМАВЫЗНАЧЭННЯ”
13 жніўня, 18.30, прастора ЦЭХ (Мінск, пр. Незалежнасці, 58 / к. 6)
Візуальныя вобразы заўсёды нясуць на сабе адбітак аб’ектыўнага і суб’ектыўнага. З аднаго боку, у іх адлюстроўваецца нейкая рэчаіснасць, якая існуе па-за чалавекам, а з іншага – гэтая рэчаіснасць заўсёды паказваецца, падаецца з пэўнага ракурсу, пункту гледжання таго, хто стварае гэтыя вобразы. ...