6 Красавік 2012
Філасофска-культуралагічны часопіс «Топос» абвяшчае збор матэрыялаў для № 2, 2012
Тэма нумара:
«Львоўска-варшаўская школа»
Пасля распаду Савецкага Саюза і паслаблення ідэалагічнага кантролю айчынная філасофская прастора застракацела рознымі плынямі, у прыватнасці, залуналі ў ёй фенаменалогія, герменеўтыка, нямецкі ідэалізм, экзістэнцыялізм, постмадэрнізм, крытычная тэорыя... Дзіўным, аднак, падаецца той факт, што цягам 20 гадоў у гэтай прасторы так і не з'явілася спроба судакрануцца з інтэлекуальнай традыцыяй т.зв. Львоўска-варшаўскай школы (ЛВШ), адной з найбольш плодных
...
Далей >>
3 Снежань 2011
7 снежня ў 18.30 на падворку ЦСІ адбудзецца чарговае пасяджэнне рэгулярнага даследчага семінара Інстытута палітычных даследаванняў «Палітычная сфера».
Тэма дакладу: «Пачаць пісаць па-беларуску. Рэгіянальны і сацыяльны склад беларускага адраджэння, 1880-1918».
Дакладчык: Андрэй Казакевіч
Судакладчык: Андрэй Асадчы
Падрабязней: http://palityka.org/2011/12/2651/
Далей >>
12 Кастрычнік 2011
18 кастрычніка, а 18-й гадзіне, на падворку АГТ/ЦСІ абудзецца паседжанне публічнага семінару Інстытута палітычных даследаванняў «Палітычная сфера».
Тэма дакладу: «Кароткая генеалогія: гістарычнае мінулае ў публічных прамовах беларускіх афіцыйных асобаў».
Асноўным дакладчыкам выступіць Аляксей Ластоўскі: кандыдат сацыялагічных навук, супрацоўнік Інстытута палітычных даследаванняў «Палітычная сфера» (Вільня-Мінск, Літва-Беларусь).
Падчас дакладу будуць прааналізаваныя змены ў інтэрпрэтацыях гістарычнага мінулага, якія адбываліся за апошнія дзесяць год прэзідэнцкіх паўнамоцтваў Аляксандра Лукашэнкі. Выяўленне гэтых тэндэнцый шмат у чым зможа растлумачыць глыбінны характар трансфармацыі ўладнага дыскурсу ў нашай краіне, прадэманстраваць тыя аб’ектыўныя ...
Далей >>
3 Люты 2011
Гісторыя філасофскай і грамадска-палітычный думкі. У 6 т. Т.2. Протарэнесанс і Адраджэнне / С.І. Санько і інш; НАНБ, Інстытут філасофіі. – Мінск: Беларуская навука, 2010. – 840 с.

Аб’ёмнае акадэмічнае выданне, якое налічвае больш за 800 старонак, падрыхтавана Інстытутам філасофіі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. Другі том прысвечаны «Протарэнесансу і Адраджэнню», той з'яве, якая заўжды сілкавала беларускую культуру найлепшымі ўзорамі мыслення і грамадска-палітычных
...
Далей >>
5 Май 2010
8 мая (суб.) а 16.00 у аўд. 626 па адрасе: вул. Кальварыйская, 9 адбудзецца чарговае паседжанне Беларускай філасофскай прасторы.
Са спавяшчэннем на тэму "Мова і ўлада: Гісторыя канструявання беларускай літаратурнай мовы з пункту гледжання інтэлектуальнай гісторыі" выступіць Іван Новік.
Спавяшчэнне будзе прысвечана філасофскаму разгляду гісторыі развою беларускага лінгвістычнага дыскурсу, у тым ліку і правапісным спрэчкам. Наколькі філасофскі пункт гледжання тут магчымы і правамоцны застаецца адкрытым пытаннем – ...
Далей >>