Пратакол паседжання 28/02 у кнігарне ЛогвінаЎ

У   апошні  дзень  зімы,  28  лютага  адбылося  паседжанне  Беларускай філасофскай  прасторы  з  выступам  Андрэя  Шумана  з  нагоды выйсця ў бліжэйшы  час калектыўнай манаграфіі "Філасофія і логіка ў Цэнтральнай і   Ўсходняй   Эўропе"   на   ангельскай  мове  і  наступным  агульным абмеркаваннем азначанага праекта і самой канцэпцыі "супрацы з заходняй акадэмічнай   супольнасцю". 

Андрэй  выказаў  сваё  бачанне  ідэалогіі згаданага  праекта,  патлумачыў  выбар  праблематыкі, паказаў на існыя спосабы  камунікацыі  і  спецыфічнасць  наладжвання  стасункаў з рэгіянальнымі  спецыялістамі  па тэме. Сам праект мусіць выкрываць для заходняга    англамоўнага    чытача   невядомыя   для  

...