Прэзентацыя новага нумара часопіса ТОПАС «Фемінізм і філасофія» 7/04

7 красавіка а 19 гадзіне ў Галерэі Ў (пр-т Незалежнасці 37а) адбудзецца прэзентацыя новага нумара часопіса «Топас» «Фемінізм і філасофія: пераасэнсаванне спадчыны Сімоны дэ Бавуар» У прэзентацыі возьмуць удзел рэдактары і аўтары часопіса: Альміра Усманава, Таццяна Шчытцова, Вольга Шпарага, Лідзія Міхеева. Тэмы нумара:

  • унёсак фемінісцкіх даследчыкаў у сучасную філасофію;
  • асабістае і палітычнае ў філасофіі экзістэнцыялізму;
  • сучасныя прачытанні, пераклады і рэцэпцыя ідэй Сімоны дэ Бавуар ва Ўсходняй Еўропе;
  • аўтабіяграфічнае Я ў інтэлектуальнай гісторыі фемінізму;
  • фемінізм і палітычная філасофія
...

Сустрэча-прэзентацыя “Філасофія і логіка ў Цэнтральнай і Ўсходняй Эўропе” 28/02

28 лютага (пн) а 18.00 у Кнігарне ЛогвінаЎ (пр. Незалежнасці 37а)

Адбудзецца сустрэча-прэзентацыя з дакладам Андрэя Шумана з нагоды амерыканскага выдання калектыўнай манаграфіі “Філасофія і логіка ў Цэнтральнай і Ўсходняй Эўропе” (укладальнікам якой ён з’яўляецца). Кніга ўяўляе сабой адлюстраванне інтэлектуальнага развіцця рэгіёна на працягу апошніх некалькіх дзесяцігоддзяў і змяшчае матар’ял па філасофскіх традыцыях усіх постсавецкіх краінаў Эўропы. У праекце прынялі ўдзел 57 аўтараў, большасць якіх вядомыя навукоўцы з розных краін; ўсяго зборнік змяшчае 39 артыкулаў. Шмат якія тэмы асвятляюцца

...