14 Май 2015
Паседжанне Інтэлектуальнага Клуба БФП
Тэма дня: Трансфармацыя “сацыяльнага” ў сучасных медыя: выклікі для сацыяльнай аналітыкі
Наступная наша сустрэча запрашае ўдзельнікаў паразважаць над пытаннем медыялізацыі сацыяльнага ў кантэксце развіцця сучасных медыя.
Сучасная парадыгма развіцця медыя апісваецца ў літаратуры як “сеткавыя медыя”, а грамадства, якое базуецца на такіх медыя (шырэй – інфармацыйных і камунікацыйных сетках), вызначаецца як “сеткавае грамадства” (Кастэльс, ван Дэйк). Актуальнасць выкарыстання такой парадыгмы для аналітыкі ў ...
Далей >>
21 Ліпень 2014
«БЕЛАРУСКАЯ ФІЛАСОФСКАЯ ПРАСТОРА”
“ЛЯТУЧЫ ЎНІВЕРСІТЭТ”
ВЫДАВЕЦТВА «ЭКАНОМПРЭС»
ПРАСТОРА ЦЭХ
запрашаюць на выставу
ВІЗУАЛЬНЫЯ ВОБРАЗЫ ГІСТАРЫЧНАЙ ПАМЯЦІ,
альбо ВЯЛІКАЕ КНЯСТВА ЛІТОЎСКАЕ
НА ГЕАГРАФІЧНЫХ МАПАХ
24 ліпеня – 31 жніўня 2014 г., г.Мінск, пр. Незалежнасці, 58 / к. 6
Старажытныя мапы ўяўляюць сабой унікальныя артэфакты і валодаюць магічнай сілай. Гэта сваеасаблівыя парталы ў часе, візуальная машына часу, якая дазваляе нам вандраваць па розных часах і прасторах, гісторыях, мовах і культурах – ...
Далей >>
3 Снежань 2011
7 снежня ў 18.30 на падворку ЦСІ адбудзецца чарговае пасяджэнне рэгулярнага даследчага семінара Інстытута палітычных даследаванняў «Палітычная сфера».
Тэма дакладу: «Пачаць пісаць па-беларуску. Рэгіянальны і сацыяльны склад беларускага адраджэння, 1880-1918».
Дакладчык: Андрэй Казакевіч
Судакладчык: Андрэй Асадчы
Падрабязней: http://palityka.org/2011/12/2651/
Далей >>
24 Лістапад 2011
Выйшаў першы номер часопіса сацыяльнай крытыкі «Прасвет» (онлайн-версія)
«Прасвет» № 1
ЗМЕСТ:
СКЕЛЕТ БЕЛОРУССКОГО ЧУДА
СТО ГАДОЎ ЭМІГРАЦЫІ. Беларусы ў пошуках долі
УЧИТЬСЯ, УЧИТЬСЯ И ЕЩЕ РАЗ УЧИТЬСЯ…
ЧТО ДАЛА РАБОЧИМ ЕГИПЕТСКАЯ РЕВОЛЮЦИЯ?
ОСВОБОЖДЕНИЕ РАБОЧЕГО КЛАССА: Телевизионная версия
«КРАЙ» НЕПУГАНЫХ ИНДИВИДУАЛИСТОВ или «Полный… вперед к забвенью коммунизма»
АД П’ЯНОЙ ДЖЫГІ ДА САЦЫЯЛЬНАЙ КРЫТЫКІ
БЫТЬ РАДИКАЛЬНЫМ
«РОДЖЕР И Я». Назад в будущее
http://prasvet.com
Далей >>
12 Кастрычнік 2011
18 кастрычніка, а 18-й гадзіне, на падворку АГТ/ЦСІ абудзецца паседжанне публічнага семінару Інстытута палітычных даследаванняў «Палітычная сфера».
Тэма дакладу: «Кароткая генеалогія: гістарычнае мінулае ў публічных прамовах беларускіх афіцыйных асобаў».
Асноўным дакладчыкам выступіць Аляксей Ластоўскі: кандыдат сацыялагічных навук, супрацоўнік Інстытута палітычных даследаванняў «Палітычная сфера» (Вільня-Мінск, Літва-Беларусь).
Падчас дакладу будуць прааналізаваныя змены ў інтэрпрэтацыях гістарычнага мінулага, якія адбываліся за апошнія дзесяць год прэзідэнцкіх паўнамоцтваў Аляксандра Лукашэнкі. Выяўленне гэтых тэндэнцый шмат у чым зможа растлумачыць глыбінны характар трансфармацыі ўладнага дыскурсу ў нашай краіне, прадэманстраваць тыя аб’ектыўныя ...
Далей >>
3 Май 2011
«Канцэпцыі беларускай нацыі, 1990-2009 гады»
5 мая, а 18-й гадзіне, на Падворку АГТ-ЦСІ абудзецца чарговае паседжанне даследчага семінара Інстытута палітычных даследаванняў
«Палітычная сфера» (Літва-Беларусь).
З дакладам выступіць
Андрэй Казакевіч, доктар палітычных навук, дырэктар Інстытута палітычных даследаванняў «Палітычная сфера», галоўны рэдактар аднайменнага часопіса.
Да ўдзелу ў семінары запрашаюцца ўсе жадаючыя.
Рэгістрацыя адбываецца праз электронны адрас:
info @ palityka.org Далей >>
12 Красавік 2011
У суботу 16 красавіка ў галерэі Шчамялёва адбудзецца паказ, прысвечаны Дню касманаўтыкі і 50-цігоддзю выхаду чалавецтва ў космас.
У красавіку гэтага года спаўняецца якраз паўстагоддзя з таго часу, як чалавецтва ажыццявіла адну з самых утапічных сваіх ідэй – пераадолела зямное прыцяжэнне і выйшла ў адкрыты космас.
З самага пачатку касмічнай праграмы беларусы актыўна працавалі ў камандзе лідэра касмічнай гонкі. Разам з іншымі савецкімі касманаўтамі арбіту Зямлі асвойвалі і касманаўты-беларусы – Пётр
...
Далей >>
28 Сакавік 2011
29 сакавіка а 18.30 у галерэі «Ў»
(пр-т Незалежнасці, 37а)
адбудзецца презентацыя кнігі
«Шляхі еўрапеізацыі Беларусі: паміж палітыкай і канструяваннем ідэнтычнасці (1991–2010)» (пад рэд. В. Шпарагі).
У прэзентацыи возьмуць удзел аўтары ды рэцензенты манаграфіі.
Пра кнігу
У манаграфіі прапаноўваецца цэлы спектр азначэнняў паняцця еўрапеізацыі: ад «еўрапеізацыі палітыкі» ды «еўрапеізацыі зверху і знізу» да еўрапеізацыі сацыяльных практыкаў, веды і паўсядзённай культуры. Усе гэтыя стратэгіі аўтары змяшчаюць у беларускі кантэкст, каб даследаваць умовы, магчымасці ды перспектывы іх ажыццяўлення ў Беларусі. У якасці аб'екту аналізу выступаюць: вонкавая і ...
Далей >>
12 Сакавік 2011
Беларуская філасофская Прастора супольна з Цэнтрам еўрапейскіх даследаванняў і Інстытутам ім. Гётэ ў Мінску
Запрашаюць на дыскусію:
“Беларуская ідэя Еўропы: традыцыяналісцкая перспектыва”
якая будзе ладзіцца ў пятніцу, 18 сакавіка ў 18.00 у Інстытуце ім. Гётэ (вул. Веры Харужай, 25/3, 4 паверх).
Асноўныя дакладчыкі: Аляксей Дзермант, Ягор Чурылаў.
Мадэратар дыскусіі: Вольга Шпарага.
Рэзюмэ выступу асноўных дакладчыкаў:
Глыбіннае, традыцыйнае адзінства Еўропы пераўзыходзіць прыватныя цывілізацыйныя фазы яе развіцця: пляменныя супольнасці, феадалізм, мадэрн, постмадэрн і г.д. Беларусь пры
...
Далей >>
5 Май 2010
8 мая (суб.) а 16.00 у аўд. 626 па адрасе: вул. Кальварыйская, 9 адбудзецца чарговае паседжанне Беларускай філасофскай прасторы.
Са спавяшчэннем на тэму "Мова і ўлада: Гісторыя канструявання беларускай літаратурнай мовы з пункту гледжання інтэлектуальнай гісторыі" выступіць Іван Новік.
Спавяшчэнне будзе прысвечана філасофскаму разгляду гісторыі развою беларускага лінгвістычнага дыскурсу, у тым ліку і правапісным спрэчкам. Наколькі філасофскі пункт гледжання тут магчымы і правамоцны застаецца адкрытым пытаннем – ...
Далей >>