Пра нас
Зварот
Паважаныя ўдзельнікі Прасторы!
Некалькі апошніх арганізацыйных сустрэч былі прысвечаныя абмеркаванню будучыні Прасторы. Былі выказаныя розныя меркаванні і па фармаце правядзення сустрэч, і па арганізацыйнай структуры. У выніку гэтых абмеркаванняў распрацаваны План мерапрыемстваў на 1 паўгоддзе 2011 г.
Што да структуры, то БФП задумвалася як пляцоўка, якая б аб’ядноўвала аматараў філасофіі (безадносна да іх прафесійнай дзейнасці), як месца сустрэчы людзей з рознымі поглядамі. Гэта замацавана і ў Маніфесце БФП.
У межах дзейнасці Прасторы функцыянуюць як доўгатэрміновыя праекты (напрыклад, Лабараторыя), гэтак і кароткатэрміновыя, разлічаныя на адно-два мерапрыемствы, правядзенне якіх плануецца на бягучае паўгоддзе.
Праекты, што падтрымліваюцца Прасторай, з’яўляюцца аўтарскімі, працуюць па ўласных праграмах, іх дзейнасць вызначаецца толькі ўдзельнікамі праектаў, а таксама Маніфестам. Сама Прастора выступае як тая агульная платформа, альбо парасонная структура, у асадах якой ажыццяўляюцца аўтаномныя праекты і ўнікальныя мерапрыемствы з філасофскім складнікам. Праекты Прасторы заяўляюцца/абвяшчаюцца патэнцыйнымі куратарамі праз агульнае сеціўнае апавяшчэнне (рассылку) з мэтай пошуку новых удзельнікаў і надалей праводзяцца на падставе добраахвотнасці пры наяўнасці актыўных удзельнікаў. Агульнымі патрабаваннямі да ўсіх праектаў Прасторы выступаюць: адкрытасць што да іх абмеркавання і ўдзелу ўсімі жадаючымі; інфармацыйная адкрытасць – асвятленне дзейнасці праектаў у сеціўнай форме (публікацыя анонсаў і пратаколаў паседжанняў – у любым фармаце, а таксама планаў і графікаў сустрэч); наяўнасць канцэптуальнага (філасофскага) складніка.
Разам з тым, правядзенне шэрагу мерапрыемстваў патрабуе значных людзскіх, арганізацыйных, а часам і матэрыяльных рэсурсаў. Павелічэнне колькасці праектаў таксама патрабуе каардынацыі намаганняў. З гэтай мэтай плануецца стварэнне Каардынацыйнай рады. У Каардынацыйную раду будуць уваходзіць а) куратары праектаў; б) тыя, хто самі пажадаюць узяць на сябе дадатковыя абавязкі – па прынцыпе самавызначэння, а таксама в) тыя, хто будуць дэлегіраваныя іншымі ўдзельнікамі Прасторы (напрыклад, ад студэнцкіх калектываў).
Каардынацыйная рада прымае на сябе задачы па арганізацыі сустрэч, пошуку памяшканняў і фінансавання для праектаў, аператыўным месцаванні інфармацыі – як на сайце, гэтак і ў рассылцы.
Крытэрамі эфектыўнасці Каардынацыйнай рады прапануецца лічыць павышэнне ўзроўня праводжаных мерапрыемстваў, павелічэнне колькасці актыўных удзельнікаў і праектаў, адсутнасць сур’езных і аргументаваных прэтэнзій да яе працы. Таксама ў планах Прасторы застаецца ўсталеўка на больш шчыльныя стасункі з прадстаўнікамі іншых гуманітарных праектаў – правядзенне сумесных мерапрыемстваў, спецпраектаў.
Каардынацыйная рада ніякім чынам не ўмешваецца ў працу асобных праектаў, мадэрацыю рассылкі, іншыя змястоўныя моманты. Пераважная арганізацыйная і адміністратыўная функцыя па планаванню будучай дзейнасці Прасторы ўскладаецца на Каардынацыйную раду, асноўныя моманты дзейнасці якой у выглядзе збора прапаноў ад удзельнікаў Прасторы па стратэгічных пытаннях і прамежкавыя высновы па іх рашэнні будуць размяшчацца ў агульную рассылку для магчымасці крытычнага разбору, дадаткаў і карэктыў.
Дзеля фінансавання асобных мерапрыемстваў (перш за ўсе, арэнды памяшканняў і абсталявання) прапануецца стварыць фонд падтрымкі Прасторы; дабрачынны ўзнёсак у які можна зрабіць, перадаўшы грошы праз сяброў Каардынацыйнай рады. Паколькі Прастора з’яўляецца некамерцыйным праектам, а таксама арганізацыяй з вольным сяброўствам, іншых крыніц фінансавання, апроч добраахвотных ахвяраванняў, яна не прадугледжвае.
Дзеля пашырэння кола патэнцыйных удзельнікаў праектаў і большай публічнасці мерапрыемстваў Прасторы было прынятае рашэнне распаўсюджваць інфармацыю аб дзейнасці Прасторы па асабістых каналах у мінскіх ВНУ, інтэлектуальных супольнасцях, а таксама пасродкам віртуальных сетак.
Беларуская Філасофская Прастора – месца хопіць усім!
Наш маніфэст
Прага да стварэння Прасторы звязаная са шматлікімі чыннікамі, але найперш з жаданнем выхаду па-за межы Плошчы ці, больш дакладна, рознага тыпу «плошчаў». Не адмаўляючы важнасці і значнасці Плошчы (у розных яе аспектах), Прастора паўстае як «прастора выйсця» і ўсталяванне новых формаў сувязяў і камунікацыяў паміж не-абмежаваным мноствам удзельнікаў.
Актыўнымі ўдзельнікамі Прасторы ёсць прадстаўнікі розных навучальных і навуковых установаў – БДУ, ЕГУ, Інстытуту філасофіі, МДЛУ, БДТУ ды інш., а таксама прадстаўнікі розных грамадскіх ініцыятываў.
www.prastora.org – сайт супольнасці «Адкрытая беларуская філасофская прастора».
Асноўныя мэты супольнасці:
- зрабіць больш інтэнсіўным філасофскае жыццё ў Беларусі;
- спрыяць больш шчыльнай інтэграцыі людзей, якія маюць цікавасць да філасафічнай праблематыкі паводле прафесійнага і аматарскага інтарэсу;
- спрыяць павышэнню агульнага ўзроўню інтэлектуальнай і філасафічнай дзейнасці ў нацыянальных межах, каб супрацьдзейнічаць кансервацыі статусу інтэлектуальнай правінцыі, што да мясцовых формаў дыскурсу і публічнага жыцця;
- ладзіць супольныя сустрэчы-абмеркаванні актуальных філасофскіх праблемаў, новых публікацыяў;
- дасягнуць большай публічнасці і кааперацыі ў ажыццяўленні асобных філасофскіх праектаў у Беларусі;
- дапамагаць папулярызацыі філасофіі ў беларускім грамадстве;
- удзельнічаць у арганізацыі міжнародных філасофскіх праектаў.
Таксама пазнаёміцца са спісам тэмаў, якія абмяркоўваюцца ў межах праекту, можна тут – http://groups.google.com/group/filasofskaja_prastora
Нашыя ўдзельнікі:
Ольга Шпарага (Olga Shparaga) – философ, редактор интернет-журнала “Новая Еўропа” http://n-europe.eu/, доцент ЕГУ.
Область интересов: Политическая философия, теории публичности, идея Европы, демократические трансформации в Беларуси и ЦВЕ, феноменология М. Мерло-Понти и Яна Паточки.
См. также мою колонку тут: http://n-europe.eu/authors/olga_shparaga
Более подробней о публкацияих и др. см тут: http://belintellectuals.eu/community/6/
___________________________________________________________________________
Антаніна Серакова – філосаф, выкладчык соцыагуманітарных дысцыплін (2007, БДУ), магістар сацыялогіі (2009, ЕГУ, спецыяльнасць “Сучасныя візуальныя культурныя даследванні”), аспірантка (БДУ, ФФСН, філасофія, з 2007 па сённяшні дзень).
____________________________________________________________________
Вольга Давыдзік – філосаф, магістар філасофскіх навук (БДУ, 2008), магістар філасофіі (2009, ЕГУ, праграма “Сацыяльная тэорыя і палітычная філасофія”), м.н.с. НАН Беларусі, Інстытут філасофіі.
___________________________________________________________________________
Павел Баркоўскі - дацэнт кафедры філасофіі культуры БДУ (Мінск); сфера інтарэсаў: сучасная філасофская герменэўтыка; крытычныя тэорыі грамадства, філасофія мовы, рэфлексія пра Беларусь, антычная філасофія (дасакратыкі, Платон), філасофскія эксперыменты.
Больш падрабязна глядзіце: http://belintellectuals.eu/community/57/ альбо Мая персанальная старонка БДУ
_______________________________________________________________________
Ясінскі Максім Пятровіч – на дадзены момант студэнт 5 курса ФФСН (аддзяленне філасофіі).
Сфера інтарэсаў – сучасная заходняя філасофія, візуальныя даследванні, беларуская ідэнтычнасць.
________________________________________________________________
Дзмітрый Карэнка/Dzmitry Karenka (а.k.a ljdzmitry) – у філасофскім вымярэнні: несапраўдная копія самога сябе, сімулякр адсутнага «я». Апроч таго ў «рэальным» жыцці: культуролаг, крытык, даследчык, рэдактар часопіса «Новая Эўропа» (http://n-europe.eu), выкладчык Еўрапейскага гуманітарнага ўніверсітэту (www.ehu.lt), удзельнік Лабараторыі крытычнага ўрбанізму (www.criticalurbanism.wordpress.com)
Інтарэсы: новыя медыі, урбаністыка, візуальная культура, крытыка ідэалогіі.
Блог – ljdzmitry.livejournal.com
Болей тут – http://www.ehu.lt/about/teachers/department_media/0014621/
Выбраныя тэксты:
Карэнка Дз. Еўрапейскія перспектывы Беларусі: патрэба камунікацыі і пошук агульных падставаў // АРХЭ №4, 2008 http://arche.by/attachment/000000003.pdf
Коренко Д. Критика официальной идеологии выборов как поиск альтернативной политической коммуникации // Топос №13, 2006 (http://topos.ehu.lt/zine/2006/2/korenko.pdf)
_________________________________________________________________
Ольга Оришева – доц. кафедры философии и права БГТУ (Минск).
Область интересов: онтология, социальная и политическая теория.
Основной род занятий: несу культуру в массы.
Из любимых цитат: «Повсюду искал я покоя и в одном лишь месте обрел его – в углу, с книгою»