Збор матэрыялаў у № 2, 2013 Топаса: “ІДЭЯ СУПОЛЬНАСЦІ: ГІСТОРЫЯ, ТЭОРЫЯ, ПРАКТЫКІ”

cover_top22Філасофска-культуралагічны часопіс “Топас” абвяшчае збор матэрыялаў у № 2, 2013 года.

Тэма нумара: “ІДЭЯ СУПОЛЬНАСЦІ: ГІСТОРЫЯ, ТЭОРЫЯ, ПРАКТЫКІ”

Дэдлайн для падачы матэрыялаў: 1 ліпеня 2013 года

Матэрыялы дасылаць на адрас  journal.topos@ehu.lt

Ідэя супольнасці – нязменна актуальная тэма. Антычная грамадзянская абшчына і гарадская камуна новага часу, універсітэцкія карпарацыі і навуковыя таварыствы, прафесійныя саюзы і мастацкія групы – можна доўга пералічваць разнастайныя гістарычныя формы ўвасаблення ідэі супольнасці, у межах якіх былі рэалізаваныя, бадай што, найбольш значныя дасягненні эўрапейскай цывілізацыі. Актуальнасць гэтай тэмы сягае за дысцыплінарныя межы: пра важнасць супольнасці сёння можна пачуць ад філосафаў, сацыёлагаў, палітолагаў, даследчыкаў візуальнай культуры і урбаністаў. У эпоху мадэрна ідэя супольнасці робіцца сімвалам новай мадэлі сацыяльнай інтэграцыі, вольнай ад прымусу, падначалення і забаронаў традыцыйных абшчынаў. І, тым не менш, перайманне ідэі такога кшталту не сталася панацэяй для сучасных грамадстваў, якія перажылі сусветныя войны 20-га стагоддзя, а ў 21 стагоддзі занурыліся ў шматлікія эканамічныя, палітычныя і культурныя крызісы. Але ці можа гісторыя паўставання і развіцця эўрапейскіх супольнасцяў даць нам адказы на выклікі, што стаяць перад гэткімі супольнасцямі сёння?

Сучасныя і класічныя філасофскія тэорыі супольнасцяў прапануюць разглядаць іх у апазіцыях камунітарызму і лібералізму, халізму і індывідуалізму, аўтаноміі і гетэраноміі, універсальнага і партыкулярнага, тоеснага і іншага. Аднак ці ўсе аўтары падзяляюць сёння гэты анталагічны падмурак і разглядаюць супольнасць на перакрыжаванні гэтых рознаскіраваных досведаў? На вырашэнне якіх пытанняў скіраваныя філасофскія, сацыялагічныя і інш. тэорыі супольнасцяў сёння і якія паняткі складаюць іх канцэптуальны каркас?

Гэтыя пытанні гучаць асабліва актуальна для постсавецкіх краінаў і, у прыватнасці, – для Беларусі. Недахоп салідарнасці і самаарганізацыі грамадзянскай супольнасці – агульная бяда і праблема ўсіх постсавецкіх аўтарытарных сістэмаў. Якія фактары, прычыны і з’явы сталіся вызначальнымі для фармавання эўрапейскіх супольнасцяў? У чым складаецца спецыфіка савецкага досведу камунальнага жыцця і як ён суадносіцца з эўрапейскім генезісам супольнасцяў? З якімі складанасцямі і выклікамі сутыкаюцца лакальныя супольнасці постсавецкіх краінаў сёння? Як трансфармаваліся практыкі арганізацыі і спосабы функцыянавання эўрапейскіх супольнасцяў у сучасных умовах атамізацыі і віртуалізацыі? Якія перспектывы далейшага развіцця супольнасцяў будучыні?

Тэматычныя напрамкі нумару:

-          Генеалогія супольнасцяў: гістарычныя формы існавання і ўрокі сучаснасці.

-          Грамадства і супольнасці: інтэграцыя і дыферэнцыяцыя.

-          Тэорыі супольнасцяў: класіка і сучаснасць.

-          Ад уяўнай супольнасці да віртуальнай: сеткавае жыццё супольнасцяў.

-          Супольнасць і праблемы справядлівасці і прызнання ў эпоху глабалізацыі.

-          Супольнасці ў палітыцы, навуцы, культуры: адрозненні ці ўніфармізм.

-          Як магчымыя постсавецкія супольнасці: актуальныя практыкі і апорыі развіцця.


Journal for Philosophical and Cultural Studies “Topos” welcomes submissions of articles and reviews for the next issue (vol. 2, 2013)

The topic of the issue: «Idea of Community: History, Theory, Practices»

Deadline for papers: 1 July 2013

Papers are submitted on journal.topos@ehu.lt

The idea of community is a constantly topical issue. The antique civil community and the city commune of new time, university corporations and academic communities, trade unions and art groups – one could endlessly enumerate various historical forms of the idea of community in whose frameworks, perhaps, the most considerable achievements of the Western civilisation were realised. The urgency of this topic does not know disciplinary borders: today philosophers, sociologists, politologists, researchers of visual culture and urbanists speak about the importance of the community. During the epoch of modernity the idea of community becomes a symbol of a new model of social integration, free from compulsion, submission and prohibitions of traditional communes. And, nevertheless, the following of this idea has not become a panacea for modern societies that endured world wars of the 20th century and that appeared to be involved in numerous economic, political and cultural crises in the 21st century. But could the history of origin and development of the European communities give us the answers to the calls those communities face today?

Modern and classical philosophical theories of community suggest considering it in oppositions of communitarism and liberalism, holism and individualism, autonomy and heteronomy, the universal and the particular, the identical and the other. However do all authors share today this ontological base and consider the community from the point of view of crossing of these multidirectional experiences? What modern problems do philosophical, sociological and other theories of the community try to solve today and what concepts make a conceptual skeleton of these theories? These questions are especially topical for the post-Soviet countries and, in particular, for Belarus. The shortage of solidarity and self-organising of the civil society are the main trouble and problem of all post-Soviet authoritative systems. What factors, reasons and phenomena became the defining for the formation of the phenomenon of the European communities? What is the specificity of the Soviet experience of communal life and how does it correlate with the European genesis of communities? What difficulties and challenges do local communities of the post-Soviet countries face today? How did the practices of organisation and the ways of functioning of the European communities transform under the modern conditions of atomisation and virtualisation? What are the prospects of the further development of communities of the future?

Topics for discussion:

–          Genealogy of communities: historical forms of existence and lessons of today.

–          The society and communities: integration and differentiation.

–          Theories of communities: classics and the present.

–          From the imagined community to the virtual one: network life of communities.

–          Community and problems of justice and recognition during the globalisation epoch.

–          Communities in politics, science, art: distinctions or uniformity.

–          How post-Soviet communities are possible: topical practices and aporias of the development.

Вы можаце сачыць за каментарамі да гэтага запісу праз RSS 2.0 feed. Вы можаце пакінуць каментар, альбо trackback з вашага ўласнага сайта.

 

Пакінце каментар