Збіранне заявак на пераклад па праграме “500 перакладаў”

Шаноўныя сябры,

Усім, хто жадае прыняць удзел у праграме “500 перакладаў гуманітарыстыкі для патрэбаў беларускамоўнага навучання” ў якасьці перакладчыка навуковых тэкстаў на беларускую мову,

прапануем да 30 кастрычніка 2011 г. падаць заяўку на пераклад (спампаваць форму заяўкі і ўхваленыя спісы кніг для перакладу – водле прадмету/водле мовы арыгіналу).

Тыя заяўкі, якія будуць ухваленыя і атрымаюць належнае фінансаванне на гэтым этапе будуць ажыццяўляцца цягам наступнага года (двух) у адпаведнасці з фарматам перакладчыцкай лабараторыі.

Прачытаць агульную канцэпцыю праекта можна ТУТ. Азнаёміцца з фарматам дзейнасці перакладчыцкай лабараторыі можна ТУТ. Усе прапановы, заяўкі і пытанні па праграме, калі ласка, кіруйце на адрас: peraklad500@gmail.com

Калі ласка, пашырайце інфармацыю пра магчымасць удзелу ў праграме сярод уласных знаёмых. Чакаем на прапановы супрацы!

Агульны каардынатар праграмы: Павал Баркоўскі, к.ф.н., “Беларуская філасофская прастора”.

Вы можаце сачыць за каментарамі да гэтага запісу праз RSS 2.0 feed. Вы можаце пакінуць каментар, альбо trackback з вашага ўласнага сайта.

4 Responses to “Збіранне заявак на пераклад па праграме “500 перакладаў””

  1. Аляксандра:

    Выдатны праект. Зычу поспеху! Адзінае пытанне: чаму ў спіс кніг для перакладу не ўключаная ніводная кніга па фемінізму і гендарнай тэорыі? Прыкладам, працы Дж. Батлер, Сімоны дэ Бовуар, Люс Ірыгарэй з’яўляюцца абавязковымі для чытання не толькі на праграмах па гендарнай тэорыі, але і на факультэтах філязофіі, сацыяльных навук. Акрамя таго, пераклады дадзеных аўтарак даволі рэдкія і на расейскай мове, таму па-беларуску яны б былі запатрабаванымі нават рускамоўнымі даследчыкамі ў Беларусі.

  2. barkouski:

    дзякуй на добрым слове. Што да залучэння кніг па гендэрнай тэорыі, дык сапраўды апрача “Другога пола” Сымоны дэ Бавуар у спіс нічога не затрапіла з прычыны адсутнасці падобных прапазіцый на папярэднім этапе стварэння спісу. Калі ў вас ёсць жаданне прыняць удзел у праграме з перакладам якога з падобных твораў, вы можаце падаць заяўку з абгрунтаваннем прапанаванай пазіцы зыходзячы з агульнай канцэпцыі праекта. плёну!

  3. Наталья:

    на якую суму грант?

  4. barkouski:

    Хіба так трэба ставіць пытанне? пачынаць трэба з сябе:)

 

Пакінце каментар