V Міжнародны кангрэс даследчыкаў Беларусі / філасофская секцыя

2-4 кастрычніка 2015 г. у Каўнасе адбудзецца 5 Міжнародны кангрэс даследчыкаў Беларусі. На ім запланаваная секцыя па філасофіі, падрыхтаваная ўдзельнікамі Беларускай філасофскай прасторы. Праграму секцыі можна паглядзнць тут: http://icbs.palityka.org/wp-content/uploads/2015/08/program/Section_8.1.pdf

Акрамя таго ў суботу 3 кастрычніка а 17.30 на Кангрэсе адбудзецца круглы стол пад рабочай назвай “Плён Асветніцтва: Досвед стварэння філасофскіх слоўнікаў у незалежнай Беларусі”. Планаваныя ўдзельнікі круглага стала Павел Баркоўскі (мадэратар), Аляксандр Сарна (БДУ), Уладзімір Мацкевіч (АГТ-ЦСІ), Эдуард Куфцерын (выд-ва “Эканомпрэс”).

Вы можаце сачыць за каментарамі да гэтага запісу праз RSS 2.0 feed. Вы можаце пакінуць каментар, альбо trackback з вашага ўласнага сайта.

 

Пакінце каментар