Сустрэча-прэзентацыя “Філасофія і логіка ў Цэнтральнай і Ўсходняй Эўропе” 28/02

28 лютага (пн) а 18.00 у Кнігарне ЛогвінаЎ (пр. Незалежнасці 37а)

Адбудзецца сустрэча-прэзентацыя з дакладам Андрэя Шумана з нагоды амерыканскага выдання калектыўнай манаграфіі “Філасофія і логіка ў Цэнтральнай і Ўсходняй Эўропе” (укладальнікам якой ён з’яўляецца). Кніга ўяўляе сабой адлюстраванне інтэлектуальнага развіцця рэгіёна на працягу апошніх некалькіх дзесяцігоддзяў і змяшчае матар’ял па філасофскіх традыцыях усіх постсавецкіх краінаў Эўропы. У праекце прынялі ўдзел 57 аўтараў, большасць якіх вядомыя навукоўцы з розных краін; ўсяго зборнік змяшчае 39 артыкулаў. Шмат якія тэмы асвятляюцца ўпершыню і нанова спрабуюць прэзэнтаваць рэгіянальныя традыцыі філасофіі і логікі для англамоўнага чытача.

У межах сустрэчы адбудзецца абмеркаванне самой канцэпцыі падобнага выдання на матар’яле аўтарскай прадмовы і ўступнага слова Андрэя Шумана. Дыскусія будзе закранаць такія важныя аспекты як самапрэзентацыя філасофскай супольнасці Беларусі ў нутраным і вонкавым кантэкстах, перспектывы арганізацыі падобнага кшталту праектаў міжнароднага ўзроўню, спосабы дасягнення кансенсуса ў межах інтэлектуальнай супольнасці па формах дзейнасці і іх рэпрэзентацыі.

Мадэратар дыскусіі – Павел Баркоўскі.

Чакаем усіх зацікаўленых!

Вы можаце сачыць за каментарамі да гэтага запісу праз RSS 2.0 feed. Вы можаце пакінуць каментар, альбо trackback з вашага ўласнага сайта.

 

Пакінце каментар