Пятае паседжанне Літаратурнага Інтэлектуальнага Клуба (ЛІК) 21/09

ЛІК – Літаратурны Інтэлектуальны Клуб

Першы сезон: серыя “Сучасная брытанская проза”

Пятае і апошняе ў гэтым сезоне паседжанне Літаратурнага Інтэлектуальнага Клуба (ЛІК) па тэме “Жыццё як прастора аналізу: анатомія кахання і лёсу” будзе прысвечана творчасці сучаснага брытанскага пісьменніка Джуліана Барнса (Julian Patrick Barnes), лаўрэата Букераўскай прэміі (2010) і аўтара раманаў “Метралэнд” (“Metroland”, 1980), “Папугай Флабэра” (“Flaubert’s Parrot”, 1984), “Гісторыя свету ў 10 ½ раздзелах” (“A History of the World in 10½ Chapters”, 1989), “Англія, Англія” (“England, England”, 1998), “Адчуванне канца” (“The Sense of an Ending”, 2011), “Ад(зі)ная гісторыя” (“The Only Story”, 2018) і іншых. Што бачыць пісьменнік, калі з назіральніка жыцця ператвараецца ў яго аналітыка? Што вызначае каханне сярод іншых момантаў чалавечага жыцця, які яго пачатак і канец, ці сведчыць яго досвед нешта істотнае пра нас саміх? Як пляцецца ніць лёсу, які з ягоных бакоў ёсць вызначальным у біяграфіі чалавека, чаму мы ўважаем некага за чалавека шчаслівага ці кепскага лёсу? Што хаваецца за вонкавай і вядомай часткай нас саміх?

На сустрэчы таксама адбудзецца абмеркаванне тэмы наступнага сезона і першае акрэсленне знакавых аўтараў для яго напаўнення.

Сустрэча адбудзецца 21 верасня (субота) 2019 г. у 13.00 кавярні Post Bar (вул. Ракаўская, 20). Арганізатар сустрэчы – Павел Баркоўскі.

ЛИК – Литературный Интеллектуальный Клуб

Первый сезон: серия «Современная британская проза»

Пятое и последнее в этом сезоне заседание Литературного Интеллектуального Клуба (ЛИК) по теме “Жизнь как пространство анализа: анатомия любви и судьбы” будет посвящена творчеству современного британского писателя Джулиана Барнса (Julian Patrick Barnes), лауреата Букеровской премии (2010) и автора романов «Метроленд» ( “Metroland”, 1980), «Попугай Флобера» (” Flaubert’s Parrot “, 1984), «История мира в 10 ½ главах» («A History of the World in 10½ Chapters», 1989), «Англия, Англия» (”England, England”, 1998),  «Предсувствие конца» (”The Sense of an Ending”, 2011), «Одна история « (”The Only Story “, 2018) и других. Что видит писатель, когда из наблюдателя жизни превращается в ее аналитика? Что выделяет любовь среди других моментов человеческой жизни, каковы ее начало и конец, является ли ее опыт существенным свидетельством о нас самих? Как плетется нить судьбы, которая из ее сторон является определяющей в биографии человека, почему мы считаем кого-то за человека счастливой или плохой судьбы? Что скрывается за внешней и известной частью нас самих?

На встрече также состоится обсуждение темы следующего сезона и первое определение знаковых авторов для его наполнения.

Встреча состоится 21 сентября (суббота) 2019 г. в 13.00 в кафе Post Bar (ул. Раковская, 20). Организатор встречи – Павел Барковский.

Вы можаце сачыць за каментарамі да гэтага запісу праз RSS 2.0 feed. Вы можаце пакінуць каментар, альбо trackback з вашага ўласнага сайта.

 

Пакінце каментар