Публічная лекцыя Андрэя Дурэйкі “Пра_бел” 11/11/11
11 • 11 • 11
у рамках праекта
«На шляху да сучаснага музея 2011»
публічная лекцыя Андрэя Дурэйкі
ПРА______________БЕЛ
наша мастацтва за мяжой
і
прэзентацыя кнігі
Сяргея Кірушчанкі
ЧАТЫРЫ ІНТЭРВ’Ю
Месца правядзення: Галерэя «ў», праспект Незалежнасцi 37а
Час правядзення: 11 лістапада 2011 у 18:00
Аб лектары:
Андрэй Дурэйка, мастак. Вучыўся ў Мінскім мастацкім вучылішчы і ў Беларускай Акадэміі Мастацтваў, скончыў Дюсельдорфскую Акадэмію Мастацтваў. Жыве і працуе ў Германіі. Займаецца архіваваннем і сістэматызацыяй матэрыялаў аб творчасці беларускіх мастакоў, якія жывуць за мяжой.
«На мой погляд, у Беларусі важна ацаніць пэўнасць пустэч, звязаных з адсутнасцю цэлага шэрагу мастакоў, якія пакінулі краіну ў канцы 90-х, але працягваюць прысутнічаць у ёй на міфалагічным узроўні. Я знаходжу гэтую тэму нябачнай прысутнасці нашых «чужых» ў пэўным сэнсе традыцыйна беларускай і ў той жа час еўрапейскай, пачынаючы ад Шагала, Суціна, Стрэмінскага і да 2000-х»
Андрэй Дурэйка
У лекцыі будуць разгледжаны тэмы: Нашы мастакі за мяжой – беларускае мастацтва / Прычыны і ўмовы перадыслакацыі / Мадэрнісцкія арыентацыі «нашых агентаў» / Мастацкія практыкі па абодва бакі / Уплыў і ўзаемасувязь мастацкіх супольнасцяў.
У кнізе «Чатыры інтэрв’ю” прадстаўлены гутаркі Сяргея Кірушчанкі з тымі беларускімі мастакамі, што жывуць у Германіі: з Максімам Тымінько, Жанай Грак, Аннай Сакаловай і Алегам Юшко, Андрэем Дурэйка.
З пытаннямі звяртацца да Алы Вайсбанд e.grenzenlos@gmail.com