Прыём заявак на Міжнародны кангрэс даследчыкаў Беларусі ў Вільні да 25.05
Завяршаецца прыём заявак на VIII Міжнародны Кангрэс даследчыкаў Беларусі (27-29 верасня 2019 года, Вільня, Літва). Апошні дзень падачы 25.05.2019
У гэтым годзе прапануецца падача індывідуальных заявак на дзве магчымыя філасофскія секцыі кангрэса:
а.Антыфіласофія знутры і па-за постсавецкай акадэмічнай прасторай / Anti-philosophy in and out of post-Soviet academic space
b.Суб’екты, целы і практыкі ў эпоху новых медыцынскіх тэхналогій / Subjects, bodies, and practices in the era of new medical technologies
Беларуская філасофская прастора арганизуе сёлета секцыю непасрэдна па аныфіласофіі. Што маецца на ўвазе.
Сітуацыя ў дачыненні да філасофіі ў беларускіх акадэмічных колах характарызуецца выпустошваннем акадэмічнага філасофскага дыскурсу, замкнёнасцю, ідэалягічнасцю і анамічнасцю. Уласна філасофскія пошукі, якія ўтрымліваюць неабходны ўзровень тэарэтызавання, перыядычна выяўляюцца ў шэрагу пазаакадэмічных ініцыятыў. Як вынік такога роду ініцыятыў паўстала ідэя антыфіласофіі як метафары, якая маркіруе разыходжанне шэрагу інтэлектуальных стратэгій як з квазіакадемізмам інстытуцыйнай філасофіі, так і з асобнымі ўзорамі уласна філасофскай традыцыі ў яе прафесійным абліччы.
Антыфіласофія – гэта крытыка-аналітычная праграмная рамка, якая ўлічвае традыцыю «антыфілософскіх пераадоленняў» (Р. Рорці, Ж. Лакан, А. Бад’ю, Б. Гройс), якая рэалізуецца зыходзячы з:
- разумення інтэлектуальнай працы як пастаяннага самапераўзыходжання суб’екта, які выкарыстоўвае філасофскую рэфлексію;
- разумення самакаштоўнасці інтэлектуальнай дзейнасці, якія не жыве ў нястачы вонкавага абгрунтавання, але якая імкнецца да практызацыі зыходзячы з уласнай логікі.
- імкнення да пошуку і стварэння новых тыпаў дыскурсу, моў праблематызацыі і апісання сучаснасці
У сувязі з апісаным вышэй разуменнем (анты) філасофскай дзейнасці секцыя падзяляецца на тэматычныя панэлі:
1. Што такое (анты) філасофія: інтэнцыі, формы, тэхнікі.
2. Псіхааналіз як антыфілософія. Суб’ект, што жадае.
3. інтэлектуалізм vs дэмакратызм? Сацыяльныя канцэпцыі і феномены ў фокусе антыфілософскіх оптык.
Падаць заяўку: https://palityka.wufoo.com/forms/application-form-for-speakers-2019/