Прэзентацыя збору твораў Уладзіміра Фурса 21/06


21 чэрвеня, у чацвер, а 18:00

у галерэі сучаснага мастацтва «Ў» http://ygallery.by/

(пр. Незалежнасці, 37а)

адбудзецца

прэзентацыя збору твораў Уладзіміра Фурса ў двух тамах.

http://ru.ehu.lt/publishers/publications/scientific/0021229/

Прэзентацыя будзе мець фармат дыскусіі на тэму:

«Сацыяльная філасофія ў Беларусі: унёсак Уладзіміра Фурса, актуальны стан і перспектывы»

У дыскусіі возьмуць удзел калегі і паслядоўнікі Уладзіміра Фурса: Таццяна Шчытцова, Вольга Шпарага, Мікалай Кацук, Галіна Русецкая, Вольга Орышава, Павел Баркоўскі, Уладзімір Мацкевіч ды інш.

Падчас дыскусіі прапануецца абмеркаваць, якім чынам паўплывалі і дагэтуль уплываюць на сацыяльную філасофію ў Беларусі, а таксама на асэнсаванне беларускага сацыяльнага ландшафту тыя ці іншыя (або ўсе разам) творы Уладзіміра Фурса (1963–2009), прэзентаваныя ў зборы твораў. Як развівалася сацыяльная філасофія ў Беларусі апошнія тры гады, якія мінулі са смерці беларускага філосафа, і як выглядаюць перспектывы яе развіцця? Спецыяльная ўвага будзе нададзеная тэме практызацыі філасофіі, якой Уладзімір Фурс займаўся апошнія гады свайго жыцця.

Запрашаем усіх зацікаўленых!

————————

21 июня, в четверг, в 18:00

в галерее современного искусства «Ў» http://ygallery.by/

(пр. Независимости, 37а)

состоится презентация собрания сочинений Владимира Фурса в двух томах. http://ru.ehu.lt/publishers/publications/scientific/0021229/

Презентация пройдет в форме открытой дискуссии на тему:

«Социальная философия в Беларуси: вклад Владимира Фурса, актуальное состояние и перспективы»

В дискуссии примут участие коллеги и последователи Владимира Фурса: Татьяна Щитцова, Ольга Шпарага, Николай Кацук, Галина Русецкая, Ольга Оришева, Павел Барковский, Владимир Мацкевич и другие.

Предлагается обсудить, какое влияние на социальную философию в Беларуси, а также на осмысление беларусского социального ландшафта оказали и продолжают оказывать те или иные (или все вместе) тексты Владимира Фурса (1963–2009), представленные в собрании сочинений. Как развивалась социальная философия в Беларуси в течение последних трех лет, прошедших с момента смерти беларусского философа, и каковы ее дальнейшие перспективы? Специальное внимание будет уделено также теме практизации философии, которая занимала Владимира Фурса последние годы его жизни.

Приглашаем всех заинтересованных!

Вы можаце сачыць за каментарамі да гэтага запісу праз RSS 2.0 feed. Вы можаце пакінуць каментар, альбо trackback з вашага ўласнага сайта.

 

Пакінце каментар