Прэзентацыя кнігі “Ян Паточкі і Ідэя Эўропы” 29/10
У суботу 29 кастрычніка а 16.00
У Кнігарне Логвінаў па адрасе пр. Незалежнасці, 37а
адбудзецца прэзентацыя кнігі “Ян Паточка і Ідэя Эўропы”. У праграме прэзентацыі выступы членаў рэдкалегіі (Вольгі Шпагагі, Вольгі Орышавай, Лілі Ільюшынай, Паўла Баркоўскага) і аўтараў калектыўнага выдання. Таксама адбудзецца анонс праектаў, звязаных з далейшай прамоцыяй ідэяў зборніка ў міжнароднай інтэлектуальнай прасторы. На прэзентацыі можна будзе набыць асобнік кнігі, задаць пытанні ці распачаць дыскусію наконт асноўных яе тэзаў.
Арганізатарамі прэзентацыі з’яўляюцца “Беларуская філасофская прастора” і “Цэнтр эўрапейскіх даследванняў” (Мінск).
Уваход вольны. Запрашаюцца ўсе, хто мае цікавасць да сучаснай філасофіі ў яе соцыяпалітычным вымярэнні.