Прэзентацыя кнігі “Шляхі эўрапеізацыі” 29/03

29 сакавіка а 18.30 у галерэі «Ў»
(пр-т Незалежнасці, 37а)
адбудзецца презентацыя кнігі
«Шляхі еўрапеізацыі Беларусі: паміж палітыкай і канструяваннем ідэнтычнасці (1991–2010)» (пад рэд. В. Шпарагі).
У прэзентацыи возьмуць удзел аўтары ды рэцензенты манаграфіі.
Пра кнігу
У манаграфіі прапаноўваецца цэлы спектр азначэнняў паняцця еўрапеізацыі: ад «еўрапеізацыі палітыкі» ды «еўрапеізацыі зверху і знізу» да еўрапеізацыі сацыяльных практыкаў, веды і паўсядзённай культуры. Усе гэтыя стратэгіі аўтары змяшчаюць у беларускі кантэкст, каб даследаваць умовы, магчымасці ды перспектывы іх ажыццяўлення ў Беларусі. У якасці аб’екту аналізу выступаюць: вонкавая і рэгіянальная палітыка Рэспублікі Беларусь; уладны і апазіцыйны дыскурсы; каштоўнаснае вымярэнне беларускага грамадства; «гістарычная палітыка» і патэнцыял канцэпту «Імперыя Цэнтральнай Еўропы»; матэрыялы па еўрапейскай тэматыцы ў афіцыйных і неафіцыйных друкаваных медыях; нарэшце, практыкі спажывання ў Беларусі.
Кніга падрыхтаваная ў межах працы Лабараторыі Цэнтру еўрапейскіх даследаванняў у Мінску (http://eurocenter.by/).
Са зместам і ўводзінамі да манаграфіі можна пазнаёміцца тут.
Чакаем усіх зацікаўленых!
——————————————————————
29 марта в 18.30 в галерее «Ў»
(пр-т Независимости, 37а)
состоится обсуждение книги
«Пути европеизации Беларуси: между политикой и конструированием идентичности (1991–2010)» (под ред. О. Шпараги).
В презентации примут участие авторы и рецензенты монографии.
О книге
В монографии предлагается целый спектр определений понятия европеизации: от «европеизации политики» и «европеизации сверху и снизу» до европеизации социальных практик, знания и повседневной культуры. Все эти стратегии помещаются авторами в беларусский контекст с целью исследования условий, возможностей и перспектив их осуществления в Беларуси. В качестве объекта анализа выступают: внешняя и региональная политика Республики Беларусь; властный и оппозиционный дискурсы; ценностное измерение беларусского общества; «историческая политика» и потенциал концепта «Империя Центральной Европы»; материалы по европейской тематике в официальных и неофициальных печатных СМИ; наконец, практики потребления в Беларуси.
Книга подготовлена в рамках Лаборатории Центра европейских исследований в Минске (http://eurocenter.by/).
С содержанием и введением к монографии можно ознакомиться тут
С рецензией на книгу можно познакомиться тут: http://n-europe.eu/article/2011/03/23/shlyakhi_eurapeizatsyi_belarusi_pamizh_palitykai_i_kanstruyavannem_identychnastsi
Приглашаем всех заинтересованных!

Вы можаце сачыць за каментарамі да гэтага запісу праз RSS 2.0 feed. Вы можаце пакінуць каментар, альбо trackback з вашага ўласнага сайта.

 

Пакінце каментар