Прэзентацыя-абмеркаванне: “Універсітэт: дыскусіі пра аснаванні” 6/03

Uni-01

Лятучы універсітэт

Беларуская філасофская прастора

Серия “Universitas Ludens”

УНІВЕРСІТЭТ: ДЫСКУСІЯ ПРА АСНАВАННІ

(прэзентацыя кнігі і адкрытая дыскусія пра ўніверсітэт)

6 сакавіка, 18.00, Галерэя Ў

Музычныя творы запісваюць у нотах, але музыка існуе ў выкананні.

Мастацкія творы запісваюцца ў тэкстах, але літаратура не існуе без чытання.

Ідэі ж існуюць толькі ў крытыцы і абмеркаванні.

6 сакавіка, а 18.00 у Галерэі Ў адбудзецца адкрытая дыскусія пра ўніверсітэт.

Падставай для абмеркавання і крытыкі стаў выхад у студзені 2012 года кнігі Уладзіміра Мацкевіча і Паўла Баркоўскага «Універсітэт: дыскусія пра аснаванні». Гэта першая кніга ў кніжнай серыі Лятучага універсітэта “Universitas Ludens“.

Сабраныя пад адной вокладкай тэксты двух філосафаў прадстаўляюць два розныя погляды, якія задаюць рух да пошуку адказу на пытанне: “Якім быць сучаснаму Універсітэту ў Беларусі?”. Аўтары дзеляцца не толькі сваімі разважаннямі пра ідэю Універсітэта, але і прапануюць хады і рашэнні па яго рэалізацыі ў Беларусі. Змест кнігі задае шэраг тэм і пытанняў, палемічных па сваёй сутнасці, якія патрабуюць крытыкі і абмеркавання з боку тых, хто зацікаўлены ў ажыццяўленні ідэі ўніверсітэта ў сучаснай Беларусі.

Uni-02

У рамках дыскусіі плануецца абмеркаваць:

• будучыню універсітэцкай адукацыі ў святле актуальных яе рэформаў у Беларусі;

•неабходнасць стварэння адукацыйнага і навуковага цэнтра ў Беларусі як адказу на выклікі і праблемы сучаснага грамадства;

•жыццяздольнасць спалучэння класічных элементаў універсітэцкай мадэлі з інаватыўнымі, якія прэтэндуюць на рэалізацыю новага эканоміка-інфармацыйнага ўкладу

• сумяшчальнасць элітарнага і эгалітарнага падыходаў у рамках універсітэта

Разам з аўтарамі кнігі пра аснаванні ўніверсітэта дыскутуюць: Андрэй Лаўрухін (Дэпартамент філасофіі ЕГУ), Міхаіл Гусакоўскі (Цэнтр праблем развіцця адукацыі БДУ), Дзмітрый Карпіевіч (Асацыяцыя дадатковай адукацыі і асветы), Мікалай Сямёнаў (Інстытут тэалогіі БДУ). Вядучы – незалежны эксперт Уладзімір Дунаеў.

6 сакавіка, 18.00, Галерэя Ў: пр-т Незалежнасці, 37 а

On-line трансляцыя дыскусіі: http://distance.fly-uni.org/mod/page/view.php?id=430

Запрашаем  усіх зацікаўленых!

fly_uniprastora-logo

Вы можаце сачыць за каментарамі да гэтага запісу праз RSS 2.0 feed. Вы можаце пакінуць каментар, альбо trackback з вашага ўласнага сайта.

One Response to “Прэзентацыя-абмеркаванне: “Універсітэт: дыскусіі пра аснаванні” 6/03”

  1. Юля Бо:

    http://belsat.eu/be/obiektyw/wydanie/a,1193,2012-03-07.html

    на 20 хвіліне ў перадачы “аб’ектыў” рэпартаж пра сустрэчу.

 

Пакінце каментар