Прэзентацыя новага нумара часопіса ТОПАС «Фемінізм і філасофія» 7/04
7 красавіка а 19 гадзіне ў Галерэі Ў (пр-т Незалежнасці 37а) адбудзецца прэзентацыя новага нумара часопіса «Топас»
«Фемінізм і філасофія: пераасэнсаванне спадчыны Сімоны дэ Бавуар»
У прэзентацыі возьмуць удзел рэдактары і аўтары часопіса: Альміра Усманава, Таццяна Шчытцова, Вольга Шпарага, Лідзія Міхеева.
Тэмы нумара:
- унёсак фемінісцкіх даследчыкаў у сучасную філасофію;
- асабістае і палітычнае ў філасофіі экзістэнцыялізму;
- сучасныя прачытанні, пераклады і рэцэпцыя ідэй Сімоны дэ Бавуар ва Ўсходняй Еўропе;
- аўтабіяграфічнае Я ў інтэлектуальнай гісторыі фемінізму;
- фемінізм і палітычная філасофія сёння;
- філасофскія інтэрпрэтацыі феномена кахання;
- філасофія дзяцінства: вопыт сталення і фарміравання гендэрнай і інтэлектуальнай ідэнтычнасці ў філасофскіх даследаваннях;
- сэксуальнае адрозненне і цялесны досвед як аб’екты філасофскага аналізу;
- «гендэрнае» бессвядомае сучаснага кінематографа.
Нумар быў натхнёны аднайменнай канферэнцыяй, прысвечанай спадчыне Сімоны дэ Бавуар, якая была праведзена Цэнтрам гендэрных даследаванняў Еўрапейскага гуманітарнага універсітэта і Інстытутам філасофіі, культуры і мастацтва (Літва) улетку 2009.
Са зместам нумара можна азнаёміцца на сайце «Топаса»: http://topos.ehu.lt/zine/2010/3/index.htm