Стань удзельнікам кінафестывалю ONE SHORT FILM FEST

Кінафестываль One Short Film Fest аб’яўляе прыём заявак на конкурс кароткаметражнага кіно. «У гэтым годзе мы плануем зрабіць кінафестываль больш відовішчным і маштабным, - адзначаюць арганізатары мерапрыемства. - Мы хочам пашырыць межы беларускага кароткага метра, паказаць усю яго разнастайнасць, складанасць, адчыніць эстэтыку кароткаметражных работ для шырокага гледача».

Удзельнікаў і гледачоў кінафэсту One Short Film Fest чакае мноства прыемных сюрпрызаў. У гэтым годзе кінафестываль будзе праходзіць у чатырох галоўных намінацыях: дакументальнае кіно, гульнявое кіно, анімацыя і арт-хаўс.

На пытанне: якая асноўная мэта фестывалю One Short Film Fest?, арганізатары адзначылі: «Нам падаецца, што сучаснаму маладому беларускаму кінематографу не хапае публічнай прасторы. У рэчаісным жыцці маладыя рэжысёры, крытыкі і гледачы практычна ніколі не сустракаюцца. Інакш кажучы, нам трэба было стварыць падзею, якое б злучыла разам усіх удзельнікаў кіна-працэсу, што дазваляе зрабіць беларускі кароткі метр больш адкрытым, папулярным, але таксама дадае імпульс для далейшага развіцця».

Удзельнікам кінафестывалю можа стаць кожны, хто здымае паў-прафесійнае і прафесійнае кіно і анімацыю. Каб прыняць удзел у кінафестывалі кароткаметражнага беларускага кіно One Short Film Fest, трэба:

Запоўніць заяўку. Заяўкі прымаюцца да 25 снежня 2011 года.

  1. Даслаць конкурсную работу арганізатарам кінафестывалю. Работы дасылайце на дысках на а/с 270 індэкс 220013, г. Мінск.

  2. Удзельнікі конкурсу не павінны быць старэйшыя за 35 год.

Патрабаванні да работ:

  1. Фармат відэа: wmv, avi, mpeg, mov, dvd

  2. Відэа і гук павінны быць выразнымі

  3. Да ўдзелу ў конкурсе прымаюцца работы, працягласцю не больш за 20 хвілін.

  4. Работы павінны быць не старэйшыя за 3 гады.

  5. Да ўдзелу ў конкурсе не прымаюцца работы з абразлівым зместам.

Заяўкі дасылайце на электронную скрыню: orgfilm@gmail.com.

One Short Film Festфестываль стужак маладых рэжысёраў. У межах фестывалю плануецца не толькі паказ стужак, але таксама актыўны ўдзел рэжысёраў і запрошаных кінакрытыкаў і экспертаў у вобласці film-studies. Мэта кінафестывалю: стварыць публічную прастору, месца сустрэчы film-makers, крытыкаў і беларускага гледача.

Напрыканцы фестывалю лепшыя работы атрымаюць узнагароду.

ЗАЯЎКА

на ўдзел у кінафестывалі кароткаметражнага кіно ONE SHORT FILM FEST

Асабістыя звесткі:

  1. Прозвішча, імя, імя па бацьку:

  2. Месца вучобы/працы:

  3. Кантактная інфармацыя:

  • тэлефон:

  • e-mail:

Інфармацыя пра конкурсную работу:

  1. Назва конкурснай работы:

  2. Год стварэння работы:

  3. Працягласць:

  4. Рэжысёр:

  5. Аператар:

  6. Намінацыя, у якой удзельнічае работа (абярыце адзін з варыянтаў)**:

  • Дакументальнае кіно

  • Гульнявое кіно

  • Анімацыя

  • Арт-хаус

Кароткая анатацыя да работы:

Заяўкі прымаюцца да 25 снежня 2011 года.

Заяўкі дасылайце на электронную скрыню: orgfilm@gmail.com

Работы дасылайце на дысках на а/с 270 індэкс 220013, г. Мінск

*Да ўдзелу ў конкурсе прымаюцца работы працягласцю не больш за 20 хвілін.

** Оргкамітэт пакідае за сабой права змяніць намінацыю конкурснай работы, папярэдні паведаміўшы пра гэта ўдзельніку.

Вы можаце сачыць за каментарамі да гэтага запісу праз RSS 2.0 feed. Вы можаце пакінуць каментар, альбо trackback з вашага ўласнага сайта.

 

Пакінце каментар