Прэмія імя Юліюша Бардаха

Інстытут Вялікага Княства Літоўскага (Коўна, Літва), які з’яўляецца сталым партнёрам Інстытута “Палітычная сфера” і адным з арганізатараў Міжнароднага Кангрэса даследчыкаў Беларусі, заснаваў Прэмію імя Юліюша Бардаха.

Прэмія будзе надавацца за найлепшыя магістарскія і доктарскія працы, звязаныя з праблематыкай дзяржаўнай, прававой і культурнай спадчыны Вялікага Княства Літоўскага, а таксама аналізам праблемаў, звязаных з гісторыяй краін былых земляў Вялікага Княства Літоўскага – Беларусі, Літвы, Польшчы, Украіны.

Апошні тэрмін падачы працаў – 30 верасня 2013 г. Падрабязную інфармацыю можна знайсці ў дадатку.

bardach_nagroda_BE

Вы можаце сачыць за каментарамі да гэтага запісу праз RSS 2.0 feed. Вы можаце пакінуць каментар, альбо trackback з вашага ўласнага сайта.

 

Пакінце каментар