Працягваецца прыём заявак на ўдзел у Міжнародным Кангрэсе даследчыкаў Беларусі 15/06

Шаноўныя сябры!

Запрашаем Вас  прыняць удзел у Другім Міжнародным Кангрэсе Даследчыкаў Беларусі, які адбудзецца 28-30 верасня 2012 года ў Коўна (Літва).

Для ўдзелу неабходна запоўніць электронную форму анкеты, а таксама прымацаваць тэзісы вашага выступу  – па спасылцы: http://palityka.org/machform/view.php?id=1 . (Там жа Вы можаце запоўніць і заяўкі на кампенсацыю выдаткаў на транспарт і пражыванне).

Нагадваем  пра набліжэнне дэдлайну – прыём анкет сканчаецца  15 чэрвеня 2012 года.

У прымацаваным файле Вы знойдзеце  Call for papers Другога Міжнароднага Кангрэса Даследчыкаў Беларусі з падрабязнай інфармаціяй пра галоўную навуковую імпрэзу года і папярэднім спісам секцый.

Вялікі дзякуй,

З надзеяй на плённае супрацоўніцтва,


Арганізацыйны камітэт Міжнароднага Кангрэсу даследчыкаў Беларусі
www.icbs.lt

Інстытут палітычных даследаванняў “Палітычная сфера”
www.palityka.org

Міжнародная PhD праграма для Беларусі:
http://palityka.org/2011/06/mizhnarodnaya-phd-pragrama-dlya-belarusi/


Чытайце нас у фэйсбуку і твітэры:

Вы можаце сачыць за каментарамі да гэтага запісу праз RSS 2.0 feed. Вы можаце пакінуць каментар, альбо trackback з вашага ўласнага сайта.

 

Пакінце каментар