План працы даследчага і метадалагічнага семінараў “Палітычнай сферы”

Даследчы семінар “Палітычнай сферы” быў заснаваны ў 2003 годзе і дзейнічае для прафесійнай камунікацыі і абмену ідэямі ў сферы вывучэння палітыкі, удасканалення метадалогіі і стратэгіі аналізу палітычных працэсаў. Таксама семінар накіраваны на падтрымку цікавасці да праблем сучаснай палітычнай навукі, крытычны разбор асноўных ідэй, тэндэнцый і іх ўлік у распрацоўцы ўласных даследаванняў і публікацый.

З 2013 года праца Школы палітычнага аналізу Лятучага Ўніверсітэта будзе спалучана з пасяджэннямі даследчага семінара “Палітычнай сферы”, дзе мяркуецца прэзентацыя актуальных вынікаў палітычных, сацыяльных і эканамічных даследаванняў.

Семінар з’яўляецца адкрытым, удзел прымаюць усе зацікаўленыя даследчыкі, аналітыкі, а таксама аспіранты і студэнты.

План:

24 студзеня “Прыватызацыя ў Беларусі: палітычныя і сацыяльныя наступствы”  (Таццяна Чыжова, Дзмітры Ісаёнак). Даследчая праблема – наколькі вывучэнне розных аспектаў прыватызацыі дазваляе выяўляць і прагназаваць сацыяльныя і палітычныя наступствы для Беларусі. Па матэрыялах даследавання праведзенага ў 2012 годзе.

14 лютага “Гістарычная памяць і нацыянальная ідэнтычнасць” (Аляксей Ластоўскі, Надзея Ефімава). Даследчая праблема – як можа акрэсліць сучасныя ўяўленні беларусаў пра сваё мінулае, як гістарычнае мінулае вызначаецца ў публічнай прасторы. Па выніках сацыялагічных апытанняў і даследавання публічных прамоваў афіцыйных асобаў.

28 лютага “Абласныя саветы і палітычная актыўнасць мясцовых эліт, 1999-2010” (Андрэй Казакевіч, Вадзім Смок). Даследчая праблема –  ці сведчыць склад абласных саветаў пра структуру палітычных эліт на рэгіянальным узроўні, якая дынаміка прадстаўніцтва і палітыка рэпрэзентацыі ў абласных саветах з 1999 года. Па выніках даследавання складу саветаў абласнога ўзроўню па выніках выбараў 1999, 2003, 2007 і 2010 гадоў.

14 сакавіка “Даследчая і кадравая палітыка ў галіне сацыяльных і гуманітарных дысцыплін, 2008-2012” (Андрэй Казакевіч). Даследчая праблема – як можна вызначыць і вымераць стан развіцця сацыяльных і гуманітарных дысцыплін у сучаснай Беларусі, які ўплыў на развіццё гэтай сферы аказвае дзяржаўная палітыка і палітыка ў недзяржаўнай сферы. Па выніках даследавання праведзенага ў 2012 годзе (кадравай палітыкі, фінансавання, спецыяльных выданняў, дысертацый і г.д. чатырох дысцыплін: сацыялогія, паліталогія, гісторыя, філасофія).

28 сакавіка “Двухбаковыя стасункі Беларусі і Літвы за перыяд незалежнасці, 1992-2012” (Андрэй Валодзькін). Даследчая праблема – прасачыць развіццё двухбаковых стасункаў на аснове 31 параметра (супрацоўніцтва ў палітычнай, эканамічнай, сацыяльнай сферы). Па выніках даследавання выкананага ў 2012 годзе.

11 красавіка “Канцэпцыі нацыі і палітыкі ў БССР, другая палова 1980-х” (Андрэй Казакевіч, Андрэй Асадчы). Даследчая праблема – акрэсліць у кантэксце гісторыі ідэй канцэпцыі “ беларускай нацыі” і “палітыкі”, якія прапаноўваліся рознымі грамадскімі і палітычнымі сіламі Беларусі ў позні савецкі перыяд. Па выніках даследавання праведзенага ў 2011-2012 годзе.

25 красавіка (удакладняецца)

16 траўня “Ці вінавата Візантыя? Да праблемы суадносінаў гістарычна-культурнай спадчыны і сучаснага цывілізацыйнага статусу” (Алег Дзярновіч). Даследчая праблема: ставіцца пытанне, у якой ступені гістарычныя і культурныя традыцыі ўплываюць на станаўленне сучасных сацыяльных інстытутаў. Па выніках даследавання 2010—2012 гадоў.

30 траўня ”Трансфармацыя прасторы горада Мінска ў апошнія гады. Сацыяльныя, эканамічныя і экалагічныя наступствы і выклікі” (Аляксей Крывалап). Даследчая праблема: Мінск перажывае значны змены ўласнага ландшафту: дадатковая шчыльная дабудова, распрацоўка новых зон, знішчэнне зялёных зон і іх замена на камерцыйныя аб’екты. Гэта мае свае эканамічныя, экалагічныя і сацыяльныя наступствы (у прыватнасці стыхійныя пратэсты) і фармулюе новыя выклікі, якія прапануецца прааналізаваць. Па выніках праекта “Мінск – зялёны горад”, 20012-2013.

З 21 лютага пачынаецца праца метадалагічнага семінара «Палітычнай сферы».

Працоўная мова семінара – ангельская.

Прадстаўляем вашай увазе праграму семінара на першае паўгоддзе 2013 года.

Theoretical Seminar of “Political Sphere”

(The first half of 2013)

21 лютага

James Mahoney and Dietrich Rueschemeyer. Comparative Historical Analysis. Achievements and Agendas

7 сакавіка

Jack A. Goldstone. Comparative Historical Analysis and Knowledge Accumulation in the Study of Revolutions

21 сакавіка

James Mahoney. Knowledge Accumulation in Comparative Historical Research: the Case of Democracy and Authoritarianism

4 красавіка

Paul Pierson. Big, Slow-moving, and … Invisible: Macrosocial Processes in the Study of Comparative Politics

18 красавіка

Kathleen Thelen. How Institutions Evolve: Insights from Comparative Historical Analysis

9 траўня

Roger V. Gould. Uses of Network Tools in Comparative Historical Research

23 траўня

Peter A. Hall. Aligning Ontology and Methodology in Comparative Politics

6 чэрвеня

Theda Skocpol. Doubly Engaged Social Science: the Promise of Comparative Historical

Запрашаюцца ўсе зацікаўленыя. Каб падаць заяўку на ўдзел у семінары і атрымаць тэксты, пішыце на info @ palityka.org

Вы можаце сачыць за каментарамі да гэтага запісу праз RSS 2.0 feed. Вы можаце пакінуць каментар, альбо trackback з вашага ўласнага сайта.

 

Пакінце каментар