Паседжанне 17/04/2010 “Постпалітыка і яе альтэрнатывы сёння (выпадак Беларусі)”

1133

17 красавіка (субота) а 17.00 на ФФСН (вул. Кальварыйская, 9), аўд. 626

адбудзецца чарговае паседжанне “Беларускай філасофскай прасторы”

па тэме “Постпалітыка і яе альтэрнатывы сёння (выпадак Беларусі)”

З асноўнымі спавешчаннямі выступяць: Павел Баркоўскі і Дзмітры Карэнка

У абмеркаванні прымуць удзел спецыяльна запрошаныя госці: Вячаслаў Бабровіч і Віктар Чарноў

Мадэратар дыскусіі: Вольга Шпарага

Зыходнымі пунктамі для дыскусіі маюць стацца:

-      Вынікі абмеркавання 19 студзеня 2010 г. кнігі Яна Патачкі “Ерэтычныя эсэ па філасофіі гісторыі” ў межах сумеснага паседжання праектаў “Філасофскі маніторынг” і “Чытаем адзін аднаго” (http://www.prastora.org/monitoring/pratakol-pasedzhannya-19.01.2010.html);

-      Артыкул П. Баркоўскага “Постпалітыка па-беларуску: да заснавання сэнсу ў палітыцы” (http://nmnby.eu/pub/1002/12m.html). У ім постпалітыка разглядаецца ў якасьці клінічнага дыягназу сучаснай цывілізацыі і з’яўляецца знакам разбурэння сакральнага і таямніцы, а таксама кансэрвацыі стану дзеяння без зменаў. Постпалітыка ў якасьці дыягназу ставіць перад інтэлектуалам асноўнае пытанне: Як магчымая палітыка сёння? Ці магчымая палітыка прынцыпова? Разам з аналізам паняцця постпалітыкі будзе прапанаваная канцэптуальная спроба наважыць контуры ейнай альтэрнатывы ў напрамку ўсталявання сувязі палітыкі са сфэрай сэнсу, новага заснавання сэнсу палітычнага, станаўлення грамадзянскай супольнасці праз грамадзянскую ініцыятыву;

-      Артыкул Дз. Карэнкі “Крытыка афіцыйнай ідэалогіі выбараў як пошук альтэрнатыўнай палітычнай камунікацыі” (http://topos.ehu.lt/zine/2006/2/korenko.pdf). У межах яго прэзэнтацыі будзе прапанаваны аналіз спецыфічнай канфігурацыі пост-палітычнасці, што склалася ў кантэксце выкарыстання выбарчых тэхналогіяў у Беларусі. Галоўнымі пытаннямі будуць: Чаму пры відочнасці выбараў, тым ня менш, індывідуальны выбар стаецца блакаваным, што пазбаўляе, прынамсі, увесь працэс яго фундаментальнага сэнсу? Якім чынам магчымае канструяванне/вяртанне палітычнага ў сітуацыі “ідэальнай імітацыі” дэмакратыі, то бок у сітуацыі практычна поўнай манапалізацыі ўладай дыскурса дэмакратыі? Ці не з’яўляецца альтэрнатывай на свой кшталт стратэгія не-выбару як адыход і зыход з сітуацыі празмернай пазітыўнай палітызацыі сацыяльнага парадку? Які сэнс гэтай стратэгіі?

-      Серыя тэкстаў “Навучанне дэмакратыі” В. Бабровіча і В. Чарнова (http://nmnby.eu/news/analytics/2652.html).

Да абмеркавання запрашаюцца ўсе зацікаўленыя!

Вы можаце сачыць за каментарамі да гэтага запісу праз RSS 2.0 feed. Вы можаце пакінуць каментар, альбо trackback з вашага ўласнага сайта.

 

Пакінце каментар