Круглы стол «Ці магчыма сацыяльна-арыентаванае мастацтва ў Беларусі?» 12/11
12 лістапада 2011 г. у 15.00 у Галерэі Ў адбудзецца круглы стол «Ці магчыма сацыяльна-арыентаванае мастацтва ў Беларусі?»
Падчас круглага стала будуць разгледжаны наступныя пытанні:
Якое мастацтва можна лічыць сацыяльна-арыентаваным?
Актуальнае = сацыяльна-арыентаванае?
Якое актуальнае мастацтва неабходна сёння ў Беларусі?
Ці магчыма ў Беларусі сацыяльна-арыентаванае мастацтва?
У якасці экспертаў круглага стала выступяць:
Таццяна Арцімовіч, тэатральны рэжысёр, арт-крытык
Міхаіл Гулін, мастак
Андрэй Дурэйка, мастак
Сяргей Кірушчанка, мастак
Ірына Саламаціна, незалежны менеджэр арт-праектаў, ініцыятар праекта «Гендэрны маршрут»
Альміра Усманава, філосаф, прафесар і кіраўнік акадэмічнага дэпартамента медыя ЕГУ.
Мадэратар дыскусii – Вольга Шпарага, філосаф, дацэнт ЕГУ, рэдактар інтэрнэт-часопіса “Новая Еўропа”
Перад пачаткам круглага стала мастак Канстанцін Селіханаў раскажа пра свой удзел ва ў 24-ай UBE Biennale.
Дэталёвую інфармацыю аб праекце гл. на сайце critic.urban.by. З пытаннямі звяртацца да Алы Вайсбанд: e.grenzenlos@gmail.com