Конкурс эсэ “Інтэлектуальная спадчына Беларусі: постаці, ідэі і кантэксты”

650х650Конкурс эсэ “Інтэлектуальная спадчына Беларусі: постаці, ідэі і кантэксты”

Беларускае мысленне – неад’емная частка нашай культуры і ідэнтычнасці. Ідэі, канцэпты і ўяўленні, што нараджаліся на гэтай зямлі з’яўляюцца падмуркам і крыніцай для разумення культурай самой сябе, спробамі ўгледзецца ў свае мінулае і будучыню, складнікам самастойнага еўрапейскага мыслення, умовай самаасэнсавання і развіцця. Але на жаль імёны мысляроў, іх ідэі і канцэпты вельмі слаба ўсвядомлены і “узяты” у культуру і ідэнтычнасць беларусаў.

Цягам апошняга году ў межах  кампаніі “Цытуй сваё” шэраг грамадскіх арганізацый і ініцыятываў намагаліся звярнуць увагу шырокага кола беларусаў на той скарб, які мы ўсе разам маем – беларускае мысленне. Дзякуючы супольным намаганням з’явіўся “Цытатнік беларускага мыслення”, думкі беларускіх мысляроў ўвасобіліся ў арыгінальныя выявы для саколак, адбылася серыя публічных лекцый і дыскусій “Спадчына Ігната Абдзіраловіча”.

Працягваючы гэты шлях у пазнанне і разуменне саміх сябе мы прапануем новы творчы  крок – конкурс эсэ, прысвечаных постацям, ідэям і кантэкстам паўставання беларускай інтелектуальнай традыцыі.

Мэта конкурсу – узбуджэнне цікавасці да інтэлектуальнай спадчыны, творчае і рэфлексіўнае пераасэнсаванне і прысваенне традыцыі беларускага мыслення, стварэнне галерэі тэкстаў, якія разгортваюць разуменне беларускай культуры і ідэнтычнасці.

Мы прапануем звярнуцца да самых розных гістарычных перыядаў і культурных кантэкстаў паўставання беларускага мыслення: ад самых далёкіх часоў да нашых сучаснікаў, якія рабілі свой унёсак у традыцыю апошнія дзесяцігодзі.

Да разгляду прымаюцца арыгінальныя аўтарскія эсэ, ў якіх праводзіцца аналіз, рэфлексія, канцэптуалізацыя ці робіцца працяг самых розных аспектаў беларускага мыслення. Працы павінны быць напісаны ў межах наступных тэматычных накірункаў:

1. Уяўляючы Беларусь. Ідэі і канцэпты ў беларускай традыцыі, праз якія ішло асэнсаванне Беларусі, грамадства, культуры, нацыі, яе мінуўшчыны і будучыні.

2. Унікальныя ідэі, тэорыі і падыходы як беларускі ўнёсак у еўрапейcкую і сусветную думку.

3. Паўставанне і выбудова традыцыі: пераемнасць, разгортванне думак і ідэяў ад мінулага ў будучыню.

4. Шлях і лёс інтэлектуала: постаці беларускай інтэлектуальнай традыцыі. Гістарычны, культурны і палітычны кантэксты інтэлектуальнай працы, выклікі і адказы, індывідуальныя траекторыі і творчасць.

5. Гісторыя беларускай інтэлектуальнай традыцыі: культурны кантэкст, абставіны і інстытуты развіцця мыслення.

6. Асобны накірунак! Асэнсаванне інтэлектуальнай спадчыны Ігната Абдзіраловіча.

У склад журы конкурсу ўваходзяць:

Уладзімір Мацкевіч, філосаф, метадолаг, заснавальнік Лятучага ўніверсітэта

Ірына Дубянецкая, бібліст, багаслоў і філосаф, акадэмічны дырэктар Беларускага калегіюма

Міхаіл Баярын, філосаф, лінгвіст, санскрытолаг, перакладчык, паэт

Віталь Рыжкоў, літаратар, перакладчык, лаўрэат літаратурных прэмій “Дэбют” і “Залаты апостраф”

Лідзія Міхеева, сацыёлаг, рэдактар аддзела культуры “Беларусского Журнала”

Да ўдзелу запрашаюцца як сталыя навукоўцы, даследчыкі, літаратары, так і студэнты і пачаткоўцы, якія цікавяцца беларускай інтэлектуальнай спадчынай, шукаюць сваё месца ў традыцыі мыслення, прагнуць разумення і развіцця беларускай культуры і ідэнтычнасці.

Тэксты павінны быць раней не публікаваныя і напісаныя на беларускай альбо рускай мове. Памер тэкстаў ад 10 да 25 тысяч знакаў.

Дасылаць свае працы трэба ў электронным выглядзе з пазнакай “На конкурс” на адрас: cytuj.svajo@gmail.com да 15 жніўня 2016 г. Таксама абавязкова пазначце ў лісце сваё імя і прозвішча, кантактныя дадзеныя (пошта, тэлефон), сферу дзейнасці.

10 верасня 2016 года будзе абвешчаны шорт-ліст удзельнікаў. Пераможцы будуць абвешчаны падчас Тыдня беларускага мыслення на адмысловай імпрэзе.

Пераможцы атрымаюць каштоўныя ўзнагароды (электронныя кнігі), а ўсе аўтары эсэ з шорт-ліста прыемныя падарункі. Найлепшыя працы ўдзельнікаў будуць апублікаваныя на сайтах Будзьма, Беларусский журнал, Лятучы ўніверсітэт, а таксама войдуць у Альманах, які будзе выдадзены напрыканцы 2016 года.

У арганізацыйны камітэт конкурсы ўваходзяць: Міжнародны кансорцыум “ЕўраБеларусь“, Лятучы ўніверсітэт, грамадская кампанія “Будзьма беларусамі!”, Беларускі Калегіум, “Мова Нанова”, “Беларусский журнал”, кнігарня “ЛогвінаЎ”.

Вы можаце сачыць за каментарамі да гэтага запісу праз RSS 2.0 feed. Вы можаце пакінуць каментар, альбо trackback з вашага ўласнага сайта.

One Response to “Конкурс эсэ “Інтэлектуальная спадчына Беларусі: постаці, ідэі і кантэксты””

  1. James:

    Greetings! Very useful advice within this article! It is the little changes that make the most important changes. Many thanks for sharing!

 

Пакінце каментар