Конкурс цытат для зборніку “Цытуй сваё! Мудрыя думкі і цікавыя развагі беларускіх мысляроў”

logos

Шаноўныя сябры,

Лятучы Ўніверсітэт, Беларуская філасофская прастора сумесна з выдавецтвам “Эканомпрэс” робіць пашыранае і выпраўленае выданне зборніку цытат пад рабочай назвай


“Цытуй сваё! Мудрыя думкі і цікавыя развагі беларускіх мысляроў”.

З гэтай нагоды мы радыя абвясціць конкурс на лепшыя цытаты для зборніку, які будзе адбывацца з 1 жніўня па 15 верасня 2016 г. Па выніках нарады камісіі першыя тры ўдзельнікі конкурса, хто дашле найбольшую колькасць цытат, якія будуць адабраныя ў зборнік, атрымаюць ганаровыя прызы ад выдавецтва “Эканомпрэс”: кнігі выдавецкага цэнтру на выбар. Пераможцы будуць абвешчаныя да канца верасня. Дзеля ўдзелу ў конкурсе трэба запоўніць форму па дадзенай спасылцы: https://goo.gl/forms/BBkEAjtrL3rQUQDX2

Важна: падаваць цытату трэба не па памяці, а ў арыгінальным выглядзе з пазначэннем твору, з якога яна была ўзятая. Для кожнай цытаты пажадана запаўняць асобную форму. Цытаты, надрукаваныя раней у зборніку “Цытуй сваё!” да разгляду не прымаюцца. Удакладніць адсутнасць Вашай цытаты ў папярэднім зборніку можна тут: https://drive.google.com/file/d/0ByUjCwGj4_8AdEF1VEU1eU5EdVU/view

У першую чаргу камісія будзе аддаваць перавагу цытатам нашых суайчыннікаў, якія жылі да першай паловы 20 ст., паколькі менавіта гэты культурны пласт быў найменш засвоены ў межах папярэдняга выдання зборніку. Але да конкурсу прымаюцца любыя цытаты нашых землякоў, якія вартыя, на Вашую думку, цытавання і ўшанавання. За аснову кнігі бярэцца папярэдні варыянт, які будзе дапоўнены новымі і дапрацаванымі цытатамі, дасланымі раней.

Чакаем Вашыя цікавыя прапановы!

Каардынатар праекту,

Павел Баркоўскі, Лятучы Ўніверсітэт, БФП

eurobj


Вы можаце сачыць за каментарамі да гэтага запісу праз RSS 2.0 feed. Вы можаце пакінуць каментар, альбо trackback з вашага ўласнага сайта.

One Response to “Конкурс цытат для зборніку “Цытуй сваё! Мудрыя думкі і цікавыя развагі беларускіх мысляроў””

  1. James:

    Howdy! I basically would like to give a huge thumbs up for the good data you’ve got here on this post. I will probably be coming once again to your weblog for far more soon.

 

Пакінце каментар