Канферэнцыя «Нацыянальны суверэнітэт (1918-2018): ідэя і палітычная практыка» 18-19/05

VІI-я Мінская канферэнцыя Інстытута “Палітычная сфера”адбудзецца 18-19 траўня 2018 года.

У аргкамітэт канферэнцыі ўваходзяць: Інстытут “Палітычная сфера” (Беларусь-Літва); Амбасада Літоўскай Рэспублікі ў Беларусі; Польскі Інстытут у Мінску; Беларускі Калегіум; Інстытут ВКЛ (Літва); Універсітэт Вітаўта Вялікага (Літва); Інстытут гісторыі Літвы.

1918 год змяніў увесь рэгіён Усходняй Еўропы. Руйнаваліся імперыі і паўставалі новыя дзяржавы, перакройваліся межы і кансалідаваліся нацыі. Ідэя суверэнітэту і незалежнасці набывала палітычнае ўвасабленне. Для адных нацый больш паспяховае (Літва, Латвія, Польшча), для іншых – менш (Беларуская Народная Рэспубліка, Украінская Народная Рэспубліка).

Карта, представленная в 1919 году на конференции в Париже с границами территорий, на которые претендовала БНР.

Дыскусіі пра суверэнітэт на гэтым, аднак, не спыніліся, яны заставаліся важнымі ўсё ХХ стагоддзе, былі ўзнятыя на новы ўзровень з распадам сацыялістычнага блоку і СССР (1990-1991) і зноў набылі актуальнасць пасля пашырэння ЕС у 2004 годзе. Ва ўмовах новых выклікаў бяспецы і міру ва Усходняй Еўропе з пачаткам у 2014 годзе украінска-расійскага канфлікту, абвастрэннем стасункаў Расіі з ЕС і ЗША, праблемы суверэнітэту, яго межаў і трываласці, зноў патрапляюць у цэнтр увагі.

Канферэнцыя мае на мэце сістэматызаваць ідэю і практыку суверэнітэту ва Усходняй Еўропе, як у кантэксце 100-гадовага юбілею паўставання нацыянальных дзяржаў, так і ў кантэксце сучасных палітычных і геапалітычных выклікаў.

Асноўныя тэмы для разгляду:

  1. 1918 год: ідэя суверэнітэту і яе значэнне ў паўставанні новых нацыянальных дзяржаў ва Усходняй Еўропе.
  2. Ідэя суверэнітэту, палітычны канфлікт з цэнтрам, аднаўленне нацыянальных дзяржаў і распад СССР, 1990-1991.
  3. Нацыянальны суверэнітэт ва Усходняй Еўропе: выклікі пашырэння ЕС у 2004 годзе.
  4. Дзяржаўны суверэнітэт ва Усходняй Еўропе – змены падыходаў і выклікі пасля 2014 года.

Працоўныя мовы канферэнцыі – беларуская, руская, англійская, польская, украінская.

Заяўкі прымаюцца да 15.03.2018.

Для падачы заяўкі на ўдзел у канферэнцыі трэба запоўніць форму рэгістрацыі.

Па дадатковых пытаннях можна звяртацца на адрас  info@palityka.org, альбо шукаць інфармацыю на сайце Інстытута «Палітычная сфера».

Вы можаце сачыць за каментарамі да гэтага запісу праз RSS 2.0 feed. Вы можаце пакінуць каментар, альбо trackback з вашага ўласнага сайта.

 

Пакінце каментар