Інструкцыя па транслітарацыі і кароткі спіс імёнаў уласных з лацінскае мовы
Вы не ведаеце, як варта пісаць па-беларуску Сенека ці Сэнэка, Вергілій ці Вэргіліюс, Вам трапіўся ў тэксце малавядомы дзеяч часоў рымскай рэспублікі і варта неяк перадаць яго імя – тады вам адмыслова трэба зірнуць у напрацоўкі нашай тэрміналагічнай нарады.
У выніку дзейнасці тэрміналагічнай нарады Лабараторыі навуковага перакладу былі зацверджаныя “Інструкцыя для фанетычна-графічнай адаптацыі лацінскіх уласных імёнаў”, падрыхтаваная Змітром Саўкам, і кароткі спіс імёнаў уласных і геаграфічных назваў па сацыягуманітарнай тэме, транслітараваных з лацінскае мовы.