Часопіс “Палітычная сфера” цяпер у электроннай версіі

Часопіс “Палітычная сфера” мяняе фармат і пераходзіць на рэжым адкрытага доступу да электроннай версіі выдання.  Матэрыялы будуць выстаўляцца на абноўленым сайце часопіса journal.palityka.org


З сённяшняга дня адкрыты доступ амаль да ўсіх электронных версій артыкулаў і анатацый часопісаў №№1-21 (2001-2013).

У далейшым на сайце будуць публікавацца тэксты ўсіх новых нумароў.

Часопіс “Палітычная сфера” выдаецца з 2001 года. За гэты перыяд быў выдадзены 21 нумар часопіса.

Гэта адно з вядучых спецыялізаваных выданняў па палітычных і сацыяльных навуках у Беларусі. Часопіс друкуе вынікі навуковых даследаванняў з розных галін палітычнай навукі і сумежных дысцыплін. Мэтай выдання з’яўляецца задавальненне патрэбаў шырокай акадэмічнай супольнасці ў выніках тэарэтычнай і эмпірычнай навуковай дзейнасці. Усе артыкулы часопіса праходзяць абавязковае ананімнае рэцэнзаванне. Рэцэнзентамі выступаюць прадстаўнікі акадэмічнай супольнасці Беларусі, Расіі, Літвы, Польшчы, Украіны, а таксама іншых краін.

Выданне прысутнічае ў шэрагу міжнародных навуковых бібліятэк, у прыватнасці Central and Eastern European On-line Library, а таксама рэферыруецца ў International Political Science Association (IPSA) Abstracts. Нашымі парнёрамі з’яўляюцца акадэмічныя і даследчыя інстытуцыі Беларусі, Літвы, Польшчы, Украіны і ЗША.

Вы можаце сачыць за каментарамі да гэтага запісу праз RSS 2.0 feed. Вы можаце пакінуць каментар, альбо trackback з вашага ўласнага сайта.

 

Пакінце каментар