Чацвертае паседжанне Літаратурнага Інтэлектуальнага Клуба (ЛІК) 10/05

ЛІК – Літаратурны Інтэлектуальны Клуб

Першы сезон: серыя “Сучасная брытанская проза”

Чацвёртае паседжанне Літаратурнага Інтэлектуальнага Клуба (ЛІК) па тэме “Іншы як рэч-у-сабе і несвабода выбару” будзе прысвечаная творчасці брытанскага пісьменніка Джона Робэрта Фаўлза (John Robert Fowles), аўтара раманаў “Калекцыянер” (“The Collector”, 1963), “Варажбіт” (“The Magus”, 1965), “Жанчына французскага лейтэнанта” (“The French Lieutenant’s Woman”, 1969), “Дэніэл Марцін” (“Daniel Martin”, 1977), зборніка эсэ “Арыстос” (“The Aristos”, 1964) і г.д. Што знаходзіцца за мурамі нашага розуму, які свет мы выбудоўваем звонку і знутры, ці можам мы пакласці ў аснову сябе нешта альбо над намі заўжды вісне праклён свядомасці як сартраўскага “нішто”? Што вылучае адзінку з масы, што дазваляе ёй выпраўляцца на пошукі іншых такіх адзінак і ці прывядзе такая персанальная адысея да чаканага Іншага? Ці маем мы гарантыі таго, што Іншы для нас прынцыпова дасяжны, што мы можам яго насамрэч зразумець, як уплываюць нашы выбары на чужыя і наадварот?

Сустрэча адбудзецца 10 мая (пятніца) 2019 г. у 17.00 у медыятэцы ФФСН БДУ. Мадэратар сустрэчы – Павел Баркоўскі.

ЛИК – Литературный Интеллектуальный Клуб

Первый сезон: серия «Современная британская проза»

Четвертое заседание Литературного Интеллектуального Клуба (ЛИК) по теме “Другой как вещь-в-себе и несвобода выбора” будет посвящена творчеству британского писателя Джона Роберта Фаулза (John Robert Fowles), автора романов “Коллекционер” (”The Collector”, 1963), “Волхв” (”The Magus», 1965), “Женщина французского лейтенанта” (”The French Lieutenant’s Woman”, 1969), “Дэниел Мартин” (”Daniel Martin”, 1977), сборника эссе “Аристос” (”The Aristos “, 1964 г.) и т.д. Что находится за стенами нашего разума, какой мир мы выстраиваем снаружи и изнутри, можем ли мы положить в основу себя что-то или над нами всегда висит проклятие сознания как сартровского “ничто”? Что выделяет единицу из массы, что позволяет ей отправляться на поиски других таких единиц и приведет ли такая персональная одиссея к ожидаемому Другого? Есть ли у нас гарантии того, что Другой нам принципиально доступен, что мы можем его на самом деле понять, как влияют наши выборы на чужие и наоборот?

Встреча состоится 10 мая (пятница) 2019 г. в 17.00 в медиатеке ФФСН БГУ. Модератор встречи – Павел Барковский.

Вы можаце сачыць за каментарамі да гэтага запісу праз RSS 2.0 feed. Вы можаце пакінуць каментар, альбо trackback з вашага ўласнага сайта.

 

Пакінце каментар