Call for papers: Топос №2, 2012

ToposФіласофска-культуралагічны часопіс «Топос» абвяшчае збор матэрыялаў для № 2, 2012

Тэма нумара:

«Львоўска-варшаўская школа»

Пасля распаду Савецкага Саюза і паслаблення ідэалагічнага кантролю айчынная філасофская прастора застракацела рознымі плынямі, у прыватнасці, залуналі ў ёй фенаменалогія, герменеўтыка, нямецкі ідэалізм, экзістэнцыялізм, постмадэрнізм, крытычная тэорыя… Дзіўным, аднак, падаецца той факт, што цягам 20 гадоў у гэтай прасторы так і не з’явілася спроба судакрануцца з інтэлекуальнай традыцыяй т.зв. Львоўска-варшаўскай школы (ЛВШ), адной з найбольш плодных і ўплывовых школ ХХ стагоддзя. Беларуская філасофская супольнасць, геаграфічна найбольш блізкая да асяродкаў ЛВШ, інтэлектуальна ці не найбольш адчужаная ад іх. Гэтая прыкрая канстатацыя і падштурхоўвае нас да запачаткавання працэсу знаёмства і крытычнага асэнсавання філасофскай думкі ЛВШ.

Запрашаем далучыцца да гэтага працэсу і дасылаць тэксты, прысвечаныя інтэлектуальнай традыцыі ЛВШ. Магчымыя ракурсы разгляду гэтай традыцыі:

1) гісторыка-філасофскі: сінтэтычная прэзентацыя прац і дасягненняў Школы, выяўленне эвалюцыі і ўнутранай дыферэнцыяцыі;
2) крытычна-аналітычны: абмеркаванне погляду (поглядаў) прадстаўнікоў гэтае Школы ў крытычным ключы;
3) кампаратыўны: супастаўленне ідэй ЛВШ з ідэямі іншых філасофскіх традыцый, перадусім: фенаменалагічнай, аналітычнай, рацыянальна-крытычнай, (неа)тамістычнай;
4) інтэрдысцыплінарны: рэфлексія над значэннем філасофскіх распрацовак ЛВШ для спецыяльных дысцыплін: логікі, мовазнаўства, сацыялогіі, культуралогіі і г.д.;
5) этыка-грамадскі: рэфлексія над акадэмічным этасам гэтае Школы, над грамадска-палітычнай пазіцыяй яе прадстаўнікоў, поспехамі і паразамі ў захаванні інтэлектуальнай незалежнасці ва ўмовах сусветных войнаў і ідэалагічнага прэсінгу ў міжваенны і пасляваенны перыяд.

Апошні тэрмін прадстаўлення матэрыялаў: 15.05. 2012 г.

Матэрыялы просім дасылаць на адрас: journal.topos@ehu.lt

____________________________________________________________

Journal for Philosophy and Cultural Studies “Topos”welcomes submissions of articles and reviews for the next issue (vol. 2, 2012)

The topic of the issue is

Lvov-Warsaw School”

After the collapse of the USSR and relaxing of the ideological control in the local philosophical space there appeared different philosophical trends, viz. phenomenology, hermeneutics, German idealism, existentialism, postmodernism, critical theory… Though it seems strange that for these twenty years there has been no attempt to touch the intellectual tradition of the so called Lvov-Warsaw School (LWS) one of the most prolific and influential schools of the 20th c. Belarusian philosophical space geographically is the closest to LWS but intellectually is the most alienated. This disappointing fact makes us start the process of acquaintance and critical understanding of the LWS philosophy.

We invite you to participate in this process and submit texts dedicated to the intellectual tradition of LWS.

Topics for discussion:

1)          historical-philosophical perspective i.e. synthetic presentation of works and achievements of the School, revelation of evolution and inner differentiations;

2)          critical-analytical prospective i.e. discussion of views of the representatives of this School in a critical way;

3)          comparative: comparison of LWS ideas with the ideas of the other philosophical traditions first of all phenomenological, analytical, rational-critical, (neo)Thomism;

4)          interdisciplinary: reflections over the elaborations of LWS for special disciplines: logics, linguistics, sociology, cultural studies…;

5)          ethic-social: reflection over the academic ethos of this school, socio-political standpoints of its representatives, success and failures in keeping intellectual independence in the context of the world wars and ideological pressing in the interwar and afterwar periods.

Deadline for submission: 15 May 2012

Submissions should be sent to the following address: journal.topos@ehu.lt

Вы можаце сачыць за каментарамі да гэтага запісу праз RSS 2.0 feed. Вы можаце пакінуць каментар, альбо trackback з вашага ўласнага сайта.

 

Пакінце каментар