Аб’яўлены набор на аддзяленне філасофіі і літаратуры Беларускага калегіюма

Беларускі Калегіюм
аб‘яўляе набор на
аддзяленне філасофіі і літаратуры
Гэты праект не мае аналагаў у краіне. Тут філасофія з літаратурай  яднаюцца ў адно цэлае. Акцэнт робіцца на творчасці, таму да нас найперш прыходзяць па навуку стварэння вершаў, прозы, філасофскіх тэкстаў. Але мы вітаем усіх, хто прагне праўды і прыгажосці.
У гэтым навучальным годзе аддзяленне прапануе наступныя фарматы працы:
♦ кароткія лекцыйныя курсы выбітных беларускіх інтэлектуалаў, філосафаў і літаратараў.
♦ майстар-класы ад лепшых празаікаў і паэтаў.
♦ літаратурную школу Валянціна Акудовіча “Умельства стварэння тэкста”.
Слухачы аддзялення таксама змогуць браць удзел
♦ у публічных імпрэзах, якія ладзіць Беларускі Калегіюм – адкрытых лекцыях, круглых сталах, дыскусіях і семінарах,
♦ у падрыхтоўцы і выпуску чарговага нумара літаратурна-філасофскага часопіса “Паміж”.
♦ у захапляльных “Філасофскіх вандроўках”.
Навучанне ў Беларускім Калегіюме бясплатнае, пры гэтым навучэнцы робяць дабраахвотныя ўнёскі.
Пытанні наконт паступлення можна ўдакладніць на info@belcollegium.org
Заяўкі падаваць да 5 снежня 2017 года.
Інфармацыя пра іншыя аддзяленні з’явіцца пазней.

Вы можаце сачыць за каментарамі да гэтага запісу праз RSS 2.0 feed. Вы можаце пакінуць каментар, альбо trackback з вашага ўласнага сайта.

Пакінце каментар