Канферэнцыя “Нацыянальны універсітэт у 21-ым стагоддзі: місія і выклікі”

Таварыства Беларускай Мовы імя Францыска Скарыны

і

Аргкамітэт Універсітэта Альбарутэнія

запрашаюць да ўдзелу ў міжнароднай канферэнцыі

“Нацыянальны універсітэт у 21-ым стагоддзі:

місія і выклікі”

Якім павінен быць нацыянальны універсітэт сёння? У чым яго прызначэнне? Якім чынам нацыянальная  ідэнтычнасць і сучасныя нацыянальныя мовы спалучаюцца з выклікам  інтэрнацыяналізацыі  ў вышэйшай адукацыі? Як арганізаваць навуковыя даследаванні і прымяняць сучасныя дыдактычныя тэхналогіі? Як рэалізаваць прынцыпы універсітэцкай аўтаноміі ў сучаснай Беларусі. І, галоўнае, калі ж на сам рэч паўстане нацыянальны універсітэт? Знайсці адказы на гэтыя і шмат якія іншыя пытанні — ёсць мэтай канферэнцыі.

Пытанні для абмеркавання:

  • Місія нацыянальнага універсітэта ў 21-ым стагоддзі: case Беларусі
  • Мова, ідэнтычнасць і вышэйшая адукацыя ў сучаснай Беларусі
  • Інтэрнацыяналізацыя і нацыянальны ўніверсітэт: пазітыўны досвед Польшчы,  Украіны ды іншых краін
  • Нацыянальны універсітэт як даследчыцкі ўніверсітэт
  • Нацыянальны універсітэт у Беларусі і Балонскі працэс: каштоўнасці і інструменты
  • Нацыянальны універсітэт у Беларусі і найноўшыя навучальныя тэхналогіі

Канферэнцыя адбудзецца 25 — 26 лістапада  2017 года ў Мінску

Пачатак рэгістрацыі ўдзельнікаў: 10.00, 25 лістапада 2017 года.

Месца правядзення:  Гатэль “Crowne Plaza”, вул. Кірава, 13.

Больш падрабязную інфармацыю можна знайсці на сайтах:

http://tbm-mova.by/

http://www.nastaunik.info/

Вы можаце сачыць за каментарамі да гэтага запісу праз RSS 2.0 feed. Вы можаце пакінуць каментар, альбо trackback з вашага ўласнага сайта.

 

Пакінце каментар