22-23 красавіка ў Менску адбылася міжнародная канферэнцыя «Ян Паточка і Ідэя Эўропы. Усходне- і заходнеэўрапейскі кантэксты»

НА РУССКОМ>>>

Канферэнцыя была арганізаваная адкрытай супольнасцю «Беларуская філасофская прастора» і беларускім «Цэнтрам эўрапейскіх даследаванняў».

Партнэрамі канферэнцыі сталіся: Архіў Я. Паточкі (Прага), Сяреднеэўрапейскі інстытут філасофіі (Прага), Інстытут філасофіі (Тэхнічны Ўніверсітэт, Дрэздэн), Інстытут філасофіі Акадэміі навук Чэхіі, Інстытут палітычных навук Акадэміі навук Славакіі (Братыслава), Дэпартамент гісторыі і сацыялогіі ўніверсітэта Беластока (Польша).

Канферэнцыя праведзена пры падтрымцы амбасады Рэспублікі Чэхія, а таксама фінансавай падтрымцы Міжнароднага Вышаградскага фонда і амбасады Федэратыўнай Рэспублікі Германія ў Менску.

Асноўнай мэтай правядзення канферэнцыі быў зварот да спадчыны вядомага чэшскага мысляра і палітычнага дзеяча Яна Паточкі, аднога з заснавальнікаў руху «Хартыя-77», кнігі якога перакладаюцца і выдаюцца ў Беларусі пры актыўнай падтрымцы «Цэнтра эўрапейскіх даследаванняў» і амбасады Рэспублікі Чэхія. Ідэі згаданага філосафа, што тычацца лёсу і сэнса Эўропы, разумення сучаснай гісторыі і палітыкі, значныя не толькі для акадэмічнай супольнасці, але і ў цэлым для асэнсавання актуальных грамадска-палітычных працэсаў і геапалітычных выбараў, з якімі сёння сутыкаецца Рэспубліка Беларусь.

Ва ўрачыстым адкрыцці канферэнцыі браў удзел надзвычайны і паўнамоцны пасол Рэспублікі Чэхія, д-р Йіржы Карас, які выступіў з прывітальным словам да ўдзельнікаў і гасцей канферэнцыі. Да ўдзельнікаў канферэнцыі і ўсёй інтэлектуальнай супольнасці Беларусі з прывітальным лістом таксама звярнуўся першы прэзідэнт Рэспублікі Чэхія Вацлаў Гавел, пасланне якога было зачытанае мадэратарам пленарнага паседжання Паўлам Баркоўскім.

Бясспрэчным дасягненем міжнароднай канферэнцыі, што праходзіла ў Менску, з’яўляецца сцвярджэнне беларускай сталіцы ў якасьці аднаго з інтэлектуальных цэнтраў рэгіёна, дзе актыўна абмяркоўваюцца і асэнсоўваюцца важныя праблемы і выклікі сучаснасці высілкамі як беларускіх, гэтак і запрошаных замежных удзельнікаў з Чэхіі, Польшы, Славакіі, Германіі, ЗША, якія выступілі са спавешчаннямі. Перспектывы далейшых даследаванняў былі абмеркаваныя на адкрытай дыскусіі, што падсумавала вынікі канферэнцыі.

Таксама ў межах канферэнцыі адбылася прэзентацыя новага выдання: пераклада кнігі Яна Паточкі «Эўропа і Пост-Эўропа. Постэўрапейская эпоха і яе духоўныя праблемы».

Да друку рыхтуецца манаграфія па матэрыялах выступаў на канферэнцыі.

Са спавешчаннямі выступілі:

Ivan Chvat?k, PhD (отдел философии АН Чехии, руководитель архива Яна Паточки) European Heritage in the Post-European World

Aviezer Tucker, PhD (Пражский университет, Чехия-США) Pato?ka ‘s Modernisms

Ольга Шпарага, к.ф.н. (департамент философии Европейского гуманитарного университета, Беларусь-Литва) Политика и ответственность в «Эретических эссе» Яна Паточки

Ma?gorzata Kowalska, PHD, Professor (Университет Беластока, Польша) Between the idea of Europe and its deconstruction (Husserl, Patocka, Derrida)

Natalia Juchniewicz, PhD student (Институт философии университета Варшавы, Польша) Symbolical meaning of the idea of Europe

Christoph B?hr, PHD (Hochschule Heiligenkreuz, Германия) Die Freiheit aller Freiheiten. Zum Grund der Grundung unseres zeitgenossischen Verfassungsdenkens

Андрей Дудчик, преподаватель (кафедра философии культуры, Белорусский Государственный Университет, Беларусь) Идея Европы и проблема европейских ценностей

Владимир Мацкевич (АГТ/ЦСИ, Беларусь) «Европа» как открытое будущее: Европеизация в поисках смысла и конституировании смыслов

Аляксей Ластоўскі, к.с.н., ст. нав. супр. (Інстытут сацыялогіі НАН Беларусі, Беларусь) Контуры сімвалічнай геаграфіі: Чэхія + Беларусь = Еўропа?

Ігар Бабкоў, к.ф.н., ст. нав. супр. (Інстытут філасофіі НАН Беларусі, Беларусь) Collegium sarmaticum, – прэзентацыя новага інтэлектуальнага праекта Другая Эўропа, – дыялог з Мілашам

Piotr Nowak, PHD (Университет Беластока, Польша) “City of Pigs” – democracy and tyranny – their elective affinities.

Juraj Marusiak, PhD (Институт политических наук АН, Словакия) The future after Communism in the view of Czech and Slovak dissidents

Галина Русецкая, преподаватель (департамент философии Европейского гуманитарного университета, Беларусь-Литва) Тематизация политического: Другой не должен знать всё

Елена Савко, преподаватель (департамент философии Европейского гуманитарного университета, Беларусь-Литва) Проблема деполитизации политики

Антонина Серякова, магистр социологии (ЗАО «БеСТ»), Ольга Давыдик, магистр философии (Институт философии НАН Беларуси, Беларусь) Ускользающая публичность: проблема ответственности в беларуских дискурсах

Павел Баркоўскі, к.ф.н. (кафедра філасофіі культуры БДУ, Беларусь) Салідарнасць як дзейсны сродак усталявання сэнсу ў палітыцы

Таксама па завяршэнні канферэнцыі хочацца выказаць падзяку тым людзям, хто прыклаў плён сваіх намаганняў для яе паспяховага правядзення.

У арганізацыі канферэнцыі актыўны удзел прынялі чальцы аргкамітэта і валанцёры. Выказваем падзяку, перадусім, прадстаўнікам аргкамітэту, якія вырашалі шматлікія тэхнічныя і арганізацыйныя пытанні: Аляксандру Адамянцу, Вользе Шпараге, Вользе Орышавай, Ліле Ільюшынай, Паўлу Баркоўскаму.

Таксама хацелася б падзякаваць тым, хто здзяйсняў дабраахвотную дапамогу на розных этапах падрыхтоўкі і правядзення канферэнцыі, прыёме гасцей: Марыю Аўхімовіч, Ягора Сурскага, Таццяну Чыжову, Аляксандра Сарну, Ліну Мядзведзеву, Змітра Карэнку, Антаніну Серакову.

Трэба сказаць вялікі дзякуй перакладчыкам, што працавалі на нашай канферэнцыі цягам двух дзён: Ганне Марковіч і Таццяне Тулуш.

Асобнай падзякі заслугоўвае Яўген Масквіч за фінансавую дапамогу філасофскай прасторы!

Дзякуем непасрэдным удзельнікам канферэнцыі, а таксама гасцям, што прынялі жывы ўдзел у гэтым мерапрыемстве. Спадзяемся на гэткую ж паспяховую сумесную рэалізацыю будучых праектаў.

Photoalbum Picasaweb

Вы можаце сачыць за каментарамі да гэтага запісу праз RSS 2.0 feed. Вы можаце пакінуць каментар, альбо trackback з вашага ўласнага сайта.

One Response to “22-23 красавіка ў Менску адбылася міжнародная канферэнцыя «Ян Паточка і Ідэя Эўропы. Усходне- і заходнеэўрапейскі кантэксты»”

  1. Lidia:

    Отличные фото, и отклики о конференции только самые хорошие. Очень жалею, что меня не было в Минске, и не удалось поучаствовать…

 

Пакінце каментар