Беларускі калегіюм праводзіць набор на 2012/13 н.г.

БЕЛАРУСКІ КАЛЕГІЮМ
Прапануе дадатковае навучаньне па спэцыялізацыях:
– журналістыка: падставовы курс
- журналістыка: спэцкурсы
– найноўшая гісторыя
– філязофія/літаратура

Заяўкі прымаюцца па 23 верасьня 2012 г.


Да ўдзелу ў конкурсе запрашаюцца студэнты старэйшых курсаў альбо асобы з вышэйшай адукацыяй. У выключных выпадках прымаюцца студэнты малодшых курсаў. Навучэнцамі БК могуць быць тыя, хто пастаянна альбо на час навучаньня пражывае ў Менску.

Навучальныя праграмы БК арыентаваныя на выкладаньне найноўшых фрагмэнтаў сучаснай веды і не дублююць існуючыя праграмы дзяржаўных і недзяржаўных унівэрсытэтаў.

Сэртыфікат Калегіюму не замяняе дыплём аб вышэйшай адукацыі.
Навучаньне ў БК – бясплатнае.
Пачатак заняткаў з 1 кастрычніка 2012 г.

Заяўкі прымаюцца па 23 верасьня 2012 г.

Умовы паступленьня http://bk.baj.by/faq/faq2012.htm
Дадатковую інфармацыю можна атрымаць праз kalehium@gmail.com

Вы можаце сачыць за каментарамі да гэтага запісу праз RSS 2.0 feed. Вы можаце пакінуць каментар, альбо trackback з вашага ўласнага сайта.

 

Пакінце каментар