Семінар Інстытута палітычных даследаванняў «Палітычная сфера» 5/05
«Канцэпцыі беларускай нацыі, 1990-2009 гады»
5 мая, а 18-й гадзіне, на Падворку АГТ-ЦСІ абудзецца чарговае паседжанне даследчага семінара Інстытута палітычных даследаванняў «Палітычная сфера» (Літва-Беларусь).
З дакладам выступіць Андрэй Казакевіч, доктар палітычных навук, дырэктар Інстытута палітычных даследаванняў «Палітычная сфера», галоўны рэдактар аднайменнага часопіса.
Да ўдзелу ў семінары запрашаюцца ўсе жадаючыя.
Рэгістрацыя адбываецца праз электронны адрас: info @ palityka.org