«Вялікі выбух у малой Галілеі» Пётры Рудкоўскага 5/11

У Бібліятэцы «Беларускі калегіюм» выйшла кніга Пятра Рудкоўскага «Вялікі выбух у малой Галілеі».

На прэзентацыі, якая адбудзецца 5 лістапада ў кнігарні «логвінаЎ» (Мінск, Незалежнасці 37а) будзе аўтар, а таксама рэдактар серыі Алесь Анціпенка.

Пачатак а 19-й. Уваход – вольны.

***

Што здарылася на мяжы «старой» і «новай» эры? Што сабой уяўляў духоўны і культурны клімат у грэка-рымскім і юдэйскім свеце ў часе публічнай дзейнасці Ісуса Хрыста? Як фармаваўся Новы Запавет і як выглядаў канон веры першых хрысціянаў? Што сабой уяўляла ekklesia (царква) у першых стагоддзях? Як фармаваліся асноўныя ідэі і паняцці, якія пачалі з цягам часу ўтвараць дактрынальны корпус хрысціянства? Як выглядалі дачыненні ранняга хрысціянства з элінскай, рымскай ды іншымі культурамі? — гэтым і падобным пытанням прысвечаны гістарычна-філасофскі роздум «Вялікі выбух у малой Галілеі».

Вы можаце сачыць за каментарамі да гэтага запісу праз RSS 2.0 feed. Вы можаце пакінуць каментар, альбо trackback з вашага ўласнага сайта.

 

Пакінце каментар