Паседжанне даследчага семінара “Беларуская савецкая філасофія 20-ых XX стагоддзя: дыскурсіўны і эпістэмны аналіз (прэзентацыя брашуры)” 6/05

Інстытут філасофіі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі

Запрашае на пасяджэнне

Даследчага семінара

“Гісторыя ідэй / кампаратыўная філасофія”

Тэма даклада

“Беларуская савецкая філасофія 20-ых XX стагоддзя: дыскурсіўны і эпістэмны аналіз (прэзентацыя брашуры)”

Дакладчык аспірант Інстытута: Новік Іван

Пасяджэнне адбудзецца 6 мая (панядзелак) у 16.00

па адрасе г. Мінск, вул. Сурганава 1, кор. 2, аўд. 510 (памяшканне бібліятэкі)

Даклад будзе прысвечаны разгляду феномену беларускай савецкай філасофіі, існым рэцэпцыям і стратэгіям інкарпарацыі яго ў сучасную беларускую думку. Апрача таго, у дакладзе будуць прааналізаваны работы беларускіх марксістаў міжваеннага перыяду (першы падручнік дыялектычнага матэрыялізму Вальфсона; праект марксісцкай сацыялогіі Кацэнбогена і яго імплементацыі у даследчых праектах; гісторыка-філасофская праблематыка ў савецкай філасофіі 20-ых гг. і інш.), таксама метадалагічныя праблемы гісторыі ідэй і інтэлектуальнай гісторыі ў іх дастасаванні да разгляданага перыяду.

Вы можаце сачыць за каментарамі да гэтага запісу праз RSS 2.0 feed. Вы можаце пакінуць каментар, альбо trackback з вашага ўласнага сайта.

 

Пакінце каментар