Публічныя лекцыі Крысціны Лодэр і Ігара Духана з цыкла “АВАНГАРД, МАДЭРНІСЦКАЯ НЕАКЛАСІКА, УЯЎЛЕННЕ” 7-28/10

ЦЭНТР CУЧАСНЫХ МАСТАЦТВАЎ

ЛЯТУЧЫ ЎНІВЕРСІТЭТ

Запрашаюць на

публічныя лекцыі

КРЫСЦІНЫ ЛОДЭР (Велікабрытанія)

ІГАРА ДУХАНА (Беларусь)

з цыкла

АВАНГАРД, МАДЭРНІСЦКАЯ НЕАКЛАСІКА, УЯЎЛЕННЕ

Пачатак ХХ стагоддзя – найцікавейшы перыяд для даследчыкаў пераломных эпох. Змены ў сацыяльным жыцці, супярэчнасці ў палітычнай, эканамічнай, культурнай сферах сталі падставай для перагляду каштоўнасных арыенціраў у еўрапейскім  грамадстве. Дынамічнасць новага часу задала і новы пульс культурнага жыцця, пра што сведчыць развіццё філасофіі, мастацтва, навукі, рэлігіі. Кожная з гэтых сфер можа стаць прызмай для аналізу тых трансфармацый, якія адбываліся ў грамадстве ў гэты час.

Прыклад мастацтва авангарду дазваляе нам убачыць культурна-цывілізацыйныя працэсы ў іх найбольш вострым, глыбокім адлюстраванні. У сваіх памкненнях знайсці стыль новага часу мастакі зыходзілі з пераканання, што зменлівы сусвет не можа быць увасоблены ў статычнай прасторы. Прадметам мастацкага аналізу становяцца дасягненні тэхнікі, фізічныя і касмічныя феномены, пераўтварэнні ў грамадстве.

Цэнтр Сучасных Мастацтваў і Лятучы ўніверсітэт запрашаюць у кастрычніку на пяць лекцый з цыкла “Авангард, мадэрнісцкая неакласіка, уяўленне”:

Лекцыя Ігара Духана:

“Генезіс авангарду і апакаліптыка мяжы ХХ і XXI стагоддзяў”,
7 кастрычніка, 19.00.

Лекцыя прысвечана ўздзеянню ідэй авангарднай апакаліптыкі
(К. Малевіч і інш.) на тэорыю і мастацтва авангарду. Лекцыя таксама больш падрабязна прадставіць слухачам Крысціну Лодэр як спецыяліста па авангарду – тым самым падрыхтуе да больш ўдумлівага
і асэнсаванага ўспрымання яе лекцыі.

Лекцыя  Крысціны Лодэр (Велікабрытанія):

“Казімір Малевіч і архітэктура Супрэматызму”, 10 кастрычніка, 19.00.

Лекцыя прысвечана руху Малевіча ад жывапісу да архітэктуры

з дэталёвым абмеркаваннем асобных фактараў, якія абумовілі намер Малевіча развіваць Супрэматычную архітэктуру, а менавіта – новая роля авіяцыі, ўтапічныя імпульсы Рэвалюцыі, філасофія Мікалая Фёдарава, узаемадзеянне касмічных падарожжаў і сацыялізму
ў навуковай фантастыцы Аляксандра Багданава, ідэі Канстанціна Цыялкоўскага і інш.


Лекцыя Ігара Духана:

“Эль Лісіцкі – “канцэптуальны  персанаж” авангарду”, 17 кастрычніка,  19.00.

Лекцыя будуецца на суаднясенні тэарэтычных маніфестаў Эль Лісіцкага («Проун», «Мастацтва і пангеаметрыя»)  з яго творчай практыкай 1920-х і 1930-х гадоў. Абмяркоўваюцца ПРОУНы, графіка, экспадызайн.

Лекцыя Ігара Духана:

“Неакласіцызм ХХ стагоддзя – праграмаванне стылю”24 кастрычніка, 19.00.

Разглядаюцца ідэі неакласіцызму ў архітэктурна-мастацкай практыцы (І. Жаўтоўскі, Р.Бафіл, М. Філіпаў і інш.) як адлюстраванне стратэгій новага мадэрнізму.

Лекцыя Ігара Духана:

Gesamtkunstwerk Сталін. Сталінскі неакласіцызм і оптыка Барыса Гройса”, 28 кастрычніка, 19.00

Дыскусія аб суадносінах авангарду і неакласікі. На прыкладзе твораў Барыса Гройса (“Gesamtkunstwerk Сталін” і інш.) прасочваецца станаўленне новага бачання сталінскага ампіру як адлюстравання авангарду.

Усе лекцыі будуць адбывацца па адрасе: Цэнтр Сучасных Мастацтваў, г.Мінск, вул. Някрасава, 3.  Тэл. 293-92-36.

Уваход вольны!

Актуальную інфармацыю шукайце на сайце: http://fly-uni.org/

Лектары:

1) Крысціна Лодэр: брытанскі мастацтвазнаўца, гісторык мастацтва, даследчыца рускага авангарду і канструктывізму. Віцэ-прэзідэнт Таварыства Малевіча. Ганаровы прафесар Эдынбургскага ўніверсітэта
і Дзяржаўнага ўніверсітэта Кента.  Аўтар шматлікіх артыкулаў па тэматыцы рускага авангарду і канструктывізму ў Расіі і Заходняй Еўропе.

2) Ігар Духан: кандыдат архітэктуры, доктар філасофскіх навук, загадчык кафедры мастацтваў Дзяржаўнага інстытута кіравання і сацыяльных тэхналогій БДУ, член Еўрапейскага таварыства культуры, Міжнароднага і Беларускага саюзаў дызайнераў. У якасці запрошанага прафесара чытаў лекцыі  ў Баўхаўзе, Брытанскай бібліятэцы, Каралеўскім універсітэце Белфаста, універсітэтах Паўночнай Караліны, Палерма і інш.

Вы можаце сачыць за каментарамі да гэтага запісу праз RSS 2.0 feed. Вы можаце пакінуць каментар, альбо trackback з вашага ўласнага сайта.

 

Пакінце каментар