Публічная лекцыя Таццяны Шчытцовай “МАРАЛЬНАЯ ЭЎРЫСТЫКА БІЯТЭХНАЛАГІЧНАГА РАЗВІЦЦЯ” 21/12

Лятучы ўніверсітэт

Міжнародны кансорцыум “ЕўраБеларусь”

прадстаўляюць цыкл лекцый

“Уяўляючы Беларусь: ідэі і вобразы для супольнай будучыні”

ТАЦЦЯНА ШЧЫТЦОВА

МАРАЛЬНАЯ ЭЎРЫСТЫКА БІЯТЭХНАЛАГІЧНАГА РАЗВІЦЦЯ

21 снежня, 19.00, галерэя Ў (пр-т Незалежнасці, 37а)

Cацыягуманітарныя (у тым ліку філасофскія) дыскусіі, якія вядуцца вакол новых адкрыццяў у галіне біятэхналогій, найчасцей за ўсё сканцэнтраваны на этычных праблемах і сацыяльных рызыках як наступствах гэтых адкрыццяў. Сцвярджаецца, што сучаснае біятэхналагічная развіццё – перш за ўсё, у той частцы, дзе аб’ектам магчымых інтэрвенцый і трансфармацый выступае сам чалавек, – пагражае нашаму базаваму самаразуменню, якое інтуітыўна схопліваецца намі ў паняцці «чалавечая годнасць». Не адмаўляючы слушнасці гэтага крытычнага падыходу, прапануем паглядзець на гэта з іншага боку і паразважаць пра ўнікальны эўрыстычны эфект, які нясуць некаторыя біятэхналагічныя навацыі для нашага маральнага самаразумення. Фігуральна кажучы: што важнага пра нас саміх могуць расказаць нам біятэхналогіі?

Лятучы ўніверсітэт і Міжнародны кансорцыум “ЕўраБеларусь” у межах цыкла “Уяўляючы Беларусь: ідэі і вобразы для супольнай будучыні” запрашаюць на публічную прамову філосафа, прафесара Дэпартамента сацыяльных і палітычных навук ЕГУ Таццяны Шчытцовай. Лекцыя “Маральная эўрыстыка біятэхналагічнага развіцця” адбудзецца 21 снежня а 19.00 у галерэі Ў (пр-т Незалежнасці, 37а).

Уваход вольны!

Папярэднія лекцыі цыкла “Уяўляючы Беларусь: ідэі і вобразы для супольнай будучыні” можна паглядзець тут.

Вы можаце сачыць за каментарамі да гэтага запісу праз RSS 2.0 feed. Вы можаце пакінуць каментар, альбо trackback з вашага ўласнага сайта.

 

Пакінце каментар