Публічная дыскусія ЛУ: “Адвечным шляхам” у стогадовай перспектыве 29/03

“Адвечным шляхам” у стогадовай перспектыве

Мінск, 29 сакавіка, 18.30

“Нашы часы – часы агульнай заблутанасьці, часы паўстаньня праменных, быццам, ідэалаў й іх канечнага зьніканьня праз нядаўгі час… <…> Ў такія часы адзінокая чалавечая душа шукае, пераглядаючы ўсё тое, што здавалася каштоўным, сьвятым і жаданым”.

Ігнат Абдзіраловіч. “Адвечным шляхам”

На працягу трох месяцаў – са снежня 2015 па люты 2016 году – у розных беларускіх гарадах Лятучы ўніверсітэт ладзіў адкрытыя лекцыі, прысвечаныя рэфлексіі спадчыны Ігната Абдзіраловіча, асэнсаванню месца і ролі яго ідэй у сучаснай культурнай, інтэлектуальнай прасторы. Ва ўсіх гэтых прамовах зыходным пунктам выступаў тэкст вядомага эсэ “Адвечным шляхам”, пры гэтым лектары ў той ці іншай ступені звярталіся таксама і да гістарычнага, палітычнага, культурнага кантэкстаў з’яўлення гэтых ідэй.

Завяршаючы гэты цыкл, мы хацелі б яшчэ раз звярнуцца да гэтай тэмы, каб ў іншым, дыскусійным фармаце абмеркаваць кантэкст узнікнення філасофскіх тэкстаў і фактараў іх існавання ў культуры і грамадстве.

На якім фоне пісалася эсэ “Адвечным шляхам”? Якія філасофскія плыні, ідэалогіі, ідэі і каштоўнасці існавалі на той час? Ці мог гэты тэкст у тых сацыякультурных умовах спрацаваць адпаведным чынам – стаць маніфестам, атрымаць розглас, быць пачутым, зразуметым і атрымаць развіццё? Якая “інфраструктура” спрыяла б гэтаму (друк, распаўсюд, супольнасць, універсітэт і г.д.)? Якая культурная палітыка магла рэалізоўвацца ў тыя часы?

Як ідэі “ліючайся формы” і “памежжа” могуць быць прачытаныя зараз, у сучасных умовах і іншым кантэксце? Ці спрыяе сучасны культурны, ідэалагічны, палітычны фон узнікненню аўтэнтычных філасофскіх ідэй і канцэпцый? Якая культурная палітыка патрэбна сёння для працягу культура- і нацыятворчай працы?

У абмеркаванні бяруць удзел лектары цыкла – Павал Баркоўскі, Ігар Бабкоў, Ірына Дубянецкая, Валянцін Акудовіч, Міхаіл Баярын, Сяргей Дубавец. А таксама Уладзімір Мацкевіч, Таццяна Шчытцова, Таццяна Вадалажская. Дыскусія “Адвечным шляхам” у стогадовай перспектыве” адбудзецца 29 сакавіка, пачатак а 18.30.

Запрашаем далучыцца да гутаркі ўніверсітэцкую супольнасць – чальцоў і сябраў Калегіума Лятучага ўніверсітэта, удзельнікаў Школаў Магістраў Гульні, слухачоў курсаў і семінараў. Для ўдзелу просім Вас зарэгістравацца, запоўніўшы форму заяўкі. Інфармацыя пра месца правядзення будзе дасланая зарэгістраваным удзельнікам напярэдадні.

Відэазапісы лекцый, прысвечаных Ігнату Абдзіраловічу, можна паглядзець па спасылцы.

З пытаннямі адносна ўдзелу ў дыскусіі звяртайцеся да Юлі Галіноўскай: +375297422040, flyuniby@gmail.com

Вы можаце сачыць за каментарамі да гэтага запісу праз RSS 2.0 feed. Вы можаце пакінуць каментар, альбо trackback з вашага ўласнага сайта.

One Response to “Публічная дыскусія ЛУ: “Адвечным шляхам” у стогадовай перспектыве 29/03”

  1. James:

    I got what you intend, thankyou for putting up.Woh I am lucky to find this website through google. Being intelligent is not a felony, but most societies evaluate it as at least a misdemeanor. by Lazarus Long.

 

Пакінце каментар