Мары ХХ стагоддзя 16/04
У суботу 16 красавіка ў галерэі Шчамялёва адбудзецца паказ, прысвечаны Дню касманаўтыкі і 50-цігоддзю выхаду чалавецтва ў космас.
У красавіку гэтага года спаўняецца якраз паўстагоддзя з таго часу, як чалавецтва ажыццявіла адну з самых утапічных сваіх ідэй – пераадолела зямное прыцяжэнне і выйшла ў адкрыты космас.
З самага пачатку касмічнай праграмы беларусы актыўна працавалі ў камандзе лідэра касмічнай гонкі. Разам з іншымі савецкімі касманаўтамі арбіту Зямлі асвойвалі і касманаўты-беларусы – Пётр Клімук, Уладзімір Кавалёнак, Святлана Савіцкая.
Гэта была эпоха рамантычных надзей і веры ў бязмежныя магчымасці чалавечага розуму.
«Я ведаю, што вы ўсе любіце марыць пра космас і трошкі зайздросціце нам, асабліва хлопчыкі. Ведаеце, мы таксама вам зайздросцім. Вас чакаюць планеты і невядомыя міры. Вам і далей штурмаваць Сусвет» – казаў Юры Гагарын савецкім дзецям.
16 красавіка, кінапаказ у галерэі Шчамялёва (Ракасоўскага, 49). Прыгадваем дух вялікай эпохі.
У праграме:
«Наш Гагарын» (1961)
«Хлопец з вёскі Белае» (1979) – дакументальны фільм пра беларускага касманаўта Уладзіміра Кавалёнка
музыка ад касмічнага дыджэя + бонус
Пачатак а 16.00