Публічная лекцыя Urbi et Orbi Міхала Баярына “УЗОРЫ СВАДЗЕІ. МЕТАФІЗІКА МОВЫ” 16/05
ЛЯТУЧЫ ЎНІВЕРСІТЭТ
МІЖНАРОДНЫ КАНСОРЦЫЮМ “ЕЎРАБЕЛАРУСЬ”
прадстаўляюць:
МІХАІЛ БАЯРЫН
УЗОРЫ СВАДЗЕІ. МЕТАФІЗІКА МОВЫ
16 траўня, 18.30, галерэя Ў
16 траўня ў межах цыкла лекцый “Urbi et Orbi” Лятучы ўніверсітэт і Міжнародны кансорцыум «ЕўраБеларусь” запрашаюць на лекцыю лінгвіста, санскрытолага і філосафа Міхаіла Баярына “Узоры Свадзеі. Метафізіка Мовы”. Лекцыя будзе прысвечана ўводзінам у Актыку – распрацаваную лектарам канструктыўную тэорыю сэнсу, што разглядае свет як праяву сэнсавай Прамовы, з якой утвараюцца ўсе іншыя мовы.
“Узоры Свадзеі”, паводле меркавання Міхаіла Баярына, – гэта скрайняя канструктыўная тэорыя. Канструктыўнасць яе ў падыходзе, які мае на ўвазе пошук адказаў на пытанне: “Як гэта зрабіць?”, а не “Што гэта?” ці “Якое яно?” Скрайнасць жа складаецца ў пастаноўцы задачы: з найменшага, аднаго зрабіць найбольшае, усё.
“Узоры Свадзеі” – гэта светагляд, у якім сэнс паўстае прыродай і вытворам свядомасці, а не адлюстраваннем і абагульненнем знешніх аб’ектаў. Свядомасць жа выступае тут стваральнікам рэальнасці, а не яе вынікам.
Лекцыя “Узоры Свадзеі. Метафізіка Мовы” адбудзецца 16 траўня ў галерэі «Ў», пачатак а 18.30. Уваход вольны.
Арганізатары забяспечваюць таксама online-трансляцыю