Лятучы ўніверсітэт

Дыскусія “ДЗЕ Ў СУСЬВЕЦЕ ПЛЫВЕ БЕЛАРУСЬ?..” 1/08

БЕЛАРУСКАЯ ФІЛАСОФСКАЯ ПРАСТОРА

ЛЯТУЧЫ ЎНІВЕРСІТЭТ

ВЫДАВЕЦТВА «ЭКАНОМПРЭС»

ПРАСТОРА ЦЭХ

запрашаюць на дыскусію

“ДЗЕ Ў СУСЬВЕЦЕ ПЛЫВЕ БЕЛАРУСЬ?..”

1 жніўня, 18.00, прастора ЦЭХ (Мінск, пр. Незалежнасці, 58 / к. 6)

24 ліпеня ў Мінску ў прасторы ЦЭХ адкрылася выстава  “Візуальныя вобразы гістарычнай памяці, альбо Вялікае Княства Літоўскае на старажытных геаграфічных мапах”. Больш за месяц – да 31 жніўня – усе зацікаўленыя змогуць убачыць гістарычныя артэфакты, якія прадстаўляюць Беларусь у іншых гістарычных ракурсах і ...

ПУБЛІЧНАЯ ДЫСКУСІЯ ПЕРШАЯ СУСВЕТНАЯ ВАЙНА, ФАРМАВАННЕ НАЦЫЙ І ПАЎСТАВАННЕ ДЗЯРЖАЎ ЦЭНТРАЛЬНА-УСХОДНЯЙ ЕЎРОПЫ 31/05

ПУБЛІЧНАЯ ДЫСКУСІЯ

ПЕРШАЯ СУСВЕТНАЯ ВАЙНА, ФАРМАВАННЕ НАЦЫЙ І ПАЎСТАВАННЕ ДЗЯРЖАЎ ЦЭНТРАЛЬНА-УСХОДНЯЙ ЕЎРОПЫ

31 траўня, крэатыўная прастора ЦЭХ, 15.00

31 траўня 2014 года ў рамках Трэцяй міжнароднай канферэнцыі Інстытута «Палітычная сфера» пад назвай «Войны ў палітычнай і культурнай традыцыі Беларусі і краін Цэнтральна-Усходняй Еўропы» адбудзецца публічная дыскусія на тэму: «Першая сусветная вайна, фармаванне нацый і паўставанне дзяржаў Цэнтральна-Усходняй Еўропы». Першая сусветная вайна на Захадзе называецца Вялікай. Але для Беларусі яна ...

ПУБЛІЧНАЯ ДЫСКУСІЯ БІТВА ПАД ОРШАЙ ПРАЗ 500 ГОД: АСАБЛІВАСЦІ НАЦЫЯНАЛЬНЫХ ІНТЭРПРЭТАЦЫЙ 30/05

ПУБЛІЧНАЯ ДЫСКУСІЯ БІТВА ПАД ОРШАЙ ПРАЗ 500 ГОД: АСАБЛІВАСЦІ НАЦЫЯНАЛЬНЫХ ІНТЭРПРЭТАЦЫЙ 30 траўня, крэатыўная прастора ЦЭХ, 19.00 30 траўня 2014 года ў рамках Трэцяй міжнароднай канферэнцыі Інстытута «Палітычная сфера»: “Войны ў палітычнай і культурнай традыцыі Беларусі і краін Цэнтральна-Усходняй Еўропы” адбудзецца публічная дыскусія на тэму: «Бітва пад Оршай праз 500 год: асаблівасці нацыянальных інтэрпрэтацый». У 2014 годзе у Беларусі святкуецца 500-годдзе Аршанскай бітвы. Гэта бітва практычна адразу стала сімвалам вайсковага майстэрства Вялікага Княства Літоўскага, яе апісвалі ў ...

Публічная лекцыя Urbi et Orbi Міхала Баярына “УЗОРЫ СВАДЗЕІ. МЕТАФІЗІКА МОВЫ” 16/05

bajaryn

ЛЯТУЧЫ ЎНІВЕРСІТЭТ

МІЖНАРОДНЫ КАНСОРЦЫЮМ "ЕЎРАБЕЛАРУСЬ"

прадстаўляюць:

МІХАІЛ БАЯРЫН

УЗОРЫ СВАДЗЕІ. МЕТАФІЗІКА МОВЫ

16 траўня, 18.30, галерэя Ў

Сучасны чалавек звыкся, што свядомасць – гэта люстэрка, у якім адбіваецца рэчаіснасць. Што ўсе рэчы маюць рэальнае існаванне, а мы толькі люстэрка, у якім яны паказваюць сябе. Але ёсць іншы падыход. Рэчы, якія мы бачым вакол, гэта плён творчасці нашай свядомасці. Свядомасць стварае сэнсы, а з сэнсаў створанае ўсё… 16 траўня ...

Публічная лекцыя Якава Радыны “Поспехі і крызісы матэматыкі” 11/04

Якім бы быў свет без матэматыкі? Сёння гэта было б ужо нават цяжка ўявіць — настолькі трывала матэматыка ўвайшла ў наша жыццё. Лічбы, вымярэнні акружаюць чалавека з самага нараджэння. Аднак матэматыка — гэта не толькі апераванне лічбамі, гэта ўменне будаваць высновы, абагульняць і сістэматызаваць, развіваць абстрактнае і нестандартнае мысленне. Матэматыка — гэта і некалькі стагоддзяў гісторыі яе развіцця, цэлы ланцужок пераемнасці матэматычных дасягненняў і памылак, поспехаў і крызісаў, гэта гісторыя жыцця і ...

Публічная дыскусія Лятучага “Білінгвізм як культурная стратэгія. Шлях да росквіту ці заняпаду?” 9/04

Лятучы ўніверсітэт і Міжнародны кансорцыум “ЕўраБеларусь” запрашаюць па публічную дыскусію Білінгвізм як культурная стратэгія. Шлях да росквіту ці заняпаду? 9 красавіка, 18.30, галерэя “Ў” “Моўнае пытанне” — адно з найбольш вострых і праблемных для беларусаў. Кожная культурная падзея нацыянальнага значэння выклікае спрэчкі па вызначэнні “сваё” і “чужое”, беларускае альбо савецкае\расейскае… І моўны крытэрый звычайна становіцца вызначальным аргументам. Дадалі паліва ў палымяныя дыскусіі і ўкраінскія падзеі, надаўшы моцы як моўным рыгарыстам, якія пужаюць “выратавальніцкай” стратэгіяй расійскай ...

Публічная дыскусія “Новыя ўніверсітэты” – досвед трансфармацыі савецкай інтэлектуальнай і адукацыйнай прасторы 19/02

fly_uni“Новыя ўніверсітэты” – досвед трансфармацыі савецкай інтэлектуальнай і адукацыйнай прасторы публічная дыскусія з удзелам экспертаў з Беларусі і Літвы Бізнес-клуб "Imaguru" (Мінск, вул. Фабрыцыуса, 4, першы паверх). Пачатак у 18.30. 90-я гады ў постсавецкіх краінах – гэта час вялікіх трансфармацый, час вялікіх мажлівасцяў, станаўлення новага, пачатку многіх працэсаў, з’яваў. Шмат у чым разуменне сённяшняй сітуацыі, яе ацэнка і прадумванне наступных крокаў залежыць ад рэфлексіі гэтага пачатку. Чым сталіся 90-я для вышэйшай ...

Пашыраны ўніверсітэцкі семінар «Місія і выклікі для беларускага ўніверсітэта сёння» 13/12

20120902_173132_5020Пашыраны ўніверсітэцкі семінар «Місія і выклікі для беларускага ўніверсітэта сёння» Спадарства, наступны ўніверсітэцкі семінар у нас будзе больш шырокі, чым звычайна.

Мы запрасілі нашых калегаў з Демакратычнай платформы ЭГУ (якая зараз актыўна намагаецца трансфармаваць універсітэт) да супольнай размовы пра праблемы паўставання і развіцця ўнверсітэтаў і перш за ўсё пра месца ў гэтых працэсах універсітэцкай супольнасці.

Видавочна, што праблема выклікаў і задач беларускага ўніверсітэта зараз мае не

...

ПУБЛІЧНЫЯ ЛЕКЦЫІ “URBI ET ORBI” ТАЦЦЯНА ШЧЫТЦОВА “ЭКЗІСТЭНЦЫЯ Ў СІСТЭМЕ КААРДЫНАТ МАДЭРНУ: да 200-годдзя ад нараджэння Сёрэна Кіркегора” 12/12

ЛЯТУЧЫ ЎНІВЕРСІТЭТ пры падтрымцы МІЖНАРОДНАГА КАНСОРЦЫУМА “ЕЎРАБЕЛАРУСЬ” прадстаўляюць: ПУБЛІЧНЫЯ ЛЕКЦЫІ “URBI ET ORBI” ТАЦЦЯНА ШЧЫТЦОВА ЭКЗІСТЭНЦЫЯ Ў СІСТЭМЕ КААРДЫНАТ МАДЭРНУ: да 200-годдзя ад нараджэння Сёрэна Кіркегора 12 снежня, галерея Ў, 18.30 Кіркегора небеспадстаўна звязваюць з такім, некалі вельмі папулярным накірункам, як экзістэнцыялізм. Разам з тым хрэстаматыйная класіфікацыя вялікага дацкага мысляра як пачынальніка экзістэнцыялізму глыбока памылковая. Кіркегор сапраўды надаў слову «экзістэнцыя» новы канцэптуальны статус, аднак круг ідэй, звязаных з гэтым паняццем, мае больш універсальныя прэтэнзіі на значнасць, чым «джэнтэльменскі ...

Публічная лекцыя цыкла “Urbi et Orbi” Уладзіміра Нікіціна “Думаць праз час”

3 512

Летучий университет и Фонд Генриха Бёлля приглашают

Владимир Никитин

Думать временем

публичная лекция цикла “Urbi et Orbi

21 ноября, 18.30, галерея Ў

На протяжении жизни нашего поколения кардинально меняются формы жизни и организации общества. Изменились скорость и сложность преобразований. Мы из мира стабильно динамичного переходим в мир быстрый, сверхдинамичный и нестабильный – и это иной мир с иным мышлением и формами жизни. В прежние времена содержанием образования ...