Лятучы ўніверсітэт

Серыя лекцый “Галоўнае пытанне” / ІГАР БАБКОЎ ПАСЛЯ ФІЛАСОФІІ 14/10

Лятучы ўніверсітэт серыя лекцый “Галоўнае пытанне” ІГАР БАБКОЎ ПАСЛЯ ФІЛАСОФІІ 14 кастрычніка (серада), 18.30

У часы позняй мадэрнасці, калі адзінай легітымнай формай веды застаецца навука, шмат хто говорыць аб смерці філасофіі, аб сітуацыі «пасля філасофіі». Смерць філасофіі ў гэтым кантэксце не значыць, што філасофія знікае з універсітэцкіх раскладаў альбо перастае быць важнай часткай культурнай традыцыі. Гэта значыць, што перад абліччам эксперыментальнага прыродазнаўства філасофія так і не змагла адстаяць сваю апрычонасць, спецыфіку і мімікрыруе пад

...

Публічныя лекцыі Лятучага Ўніверсітэта “Галоўнае пытанне”. Уладзімір Мацкевіч 30/09

matz4 Лятучы Ўніверсітэт распачынае год серыяй лекцый “Галоўнае пытанне” УЛАДЗІМІР МАЦКЕВІЧ ШТО МОЖНА ВЕДАЦЬ ПРА НЕПРАДКАЗАЛЬНАЕ, АБО ШТО МЫ ВЕДАЕМ ПРА БУДУЧЫНЮ? 30 верасня, 18.30 Галерэя Ў

Што такое невядомае? Гэта ўсё тое, што немагчыма ўбачыць вачыма і памацаць рукамі, што не дадзенае нашым органам пачуццяў. Але дапытлівы чалавечы розум заўсёды - з таго часу як з'явіўся ў Сусвеце - спрабуе пракрасціся ў невядомае, зазірнуць у будучыню.

Чалавек імкнецца прадказваць будучыню праз ...

Адкрытая лекцыя Віктара Малішэўскага “Невыносная лёгкасць ныцця” 3/12

ВІКТАР МАЛІШЭЎСКІ

НЕВЫНОСНАЯ ЛЁГКАСЦЬ НЫЦЦЯ

3 снежня, 18.30, IMAGURU

Міжнародны кансорцыум “ЕўраБеларусь”, Лятучы універсітет і “Беларусский журнал” запрашаюць на адкрытую лекцыю вядомага беларускага блогера Віктара Малішэўскага “Невыносная лёгкасць ныцця”.

Дзяржаўныя СМІ імкнуцца ствараць вобраз краіны, у якой хочацца жыць (атрымліваць асалоду ад стабільнасці, "Славянскага базару" і перамогаў беларускай прамысловасці). “Хачу жыць у той Беларусі, якую паказваюць па БТ” - кажа папулярны беларускі

...

ПУБЛІЧНАЯ ЛЕКЦЫЯ “URBI ET ORBI” ДАРОТЫ МІХАЛЮК “ЧАТЫРЫ ЎРАДЫ БНР У 1918-1920 ГГ.” 13/11

Основные RGB

Лятучы універсітэт

Цэнтр Еўрапейскай Трансфармацыі

ПУБЛІЧНЫЯ ЛЕКЦЫІ “URBI ET ORBI

ГІСТОРЫК

ДАРОТА МІХАЛЮК

ЧАТЫРЫ ЎРАДЫ БНР У 1918-1920 ГГ.

13 лістапада, 18.30, Галерэя “Ў”

Падчас перадзелу мапы Еўропы пасля Першай сусветнай вайны беларускія землі апынуліся ў сферы інтарэсаў суседніх дзяржаваў, а найбольш уплывовыя краіны не разглядалі Беларусь у якасці самастойнага суб’екту міжнароднай палітыкі. У такіх вельмі неспрыяльных знешнепалітычных умовах прыйшлося будаваць ...

ПУБЛІЧНАЯ ЛЕКЦЫЯ “URBI ET ORBI” ТЭРЫ САНДЭЛА “КУЛЬТУРА ЯК УЗНАЎЛЯЛЬНЫ РЭСУРС. ТРАНСФАРМУЮЧАЯ РОЛЯ КУЛЬТУРЫ Ў ЕС” 31/10

Основные RGBЛятучы універсітэт

Центр Еўрапейскай Трансфармацыі

ПУБЛІЧНЫЯ ЛЕКЦЫІ “URBI ET ORBI

КУЛЬТУРОЛАГ

ТЭРЫ САНДЭЛ

КУЛЬТУРА ЯК УЗНАЎЛЯЛЬНЫ РЭСУРС. ТРАНСФАРМУЮЧАЯ РОЛЯ КУЛЬТУРЫ Ў ЕС

31 кастрычніка, 19.00, Галерэя “Ў”

Пытанне “Ці магчыма кіраваць культурай?” сёння змянілася пытаннямі “Як кіраваць культурай?” і “Як неабходна мысліць культуру, каб кіраваць?” Культура стала нязменнай часткай стратэгіі развіцця краін. Калі ў Рымскім дагаворы панятак культуры нават не

...

ПУБЛІЧНАЯ ЛЕКЦЫЯ “URBI ET ORBI” АЛЕГА ЧЭРПА “СЦЭНАРЫ БУДУЧЫНІ: ЭКАЛОГІЯ VS ПАЛІТЫКА” 28/10

ALCZТАВАРЫСТВА “ЗЯЛЁНАЯ СЕТКА” І ЛЯТУЧЫ УНІВЕРСІТЭТ

ПУБЛІЧНЫЯ ЛЕКЦЫІ “URBI ET ORBI

АЛЕГ ЧЭРП

СЦЭНАРЫ БУДУЧЫНІ: ЭКАЛОГІЯ VS ПАЛІТЫКА

28 кастрычніка таварыства «Зялёная Сетка» і Лятучы Універсітэт запрашаюць на публічную лекцыю прафесара Алега Чэрпа «Сцэнары будучыні: экалогія VS палітыка», якая пройдзе ў галерэі «Ў» (праспект Незалежнасці 37а). Пачатак у 19.00. Уваход вольны.

Сучасныя кампутарныя мадэлі і натуральныя навукі прагназуюць сцэнары сацыяльнага развіцця. Пры такіх сцэнарах

...

Публічныя лекцыі Крысціны Лодэр і Ігара Духана з цыкла “АВАНГАРД, МАДЭРНІСЦКАЯ НЕАКЛАСІКА, УЯЎЛЕННЕ” 7-28/10

ЦЭНТР CУЧАСНЫХ МАСТАЦТВАЎ

ЛЯТУЧЫ ЎНІВЕРСІТЭТ

Запрашаюць на

публічныя лекцыі

КРЫСЦІНЫ ЛОДЭР (Велікабрытанія)

ІГАРА ДУХАНА (Беларусь)

з цыкла

АВАНГАРД, МАДЭРНІСЦКАЯ НЕАКЛАСІКА, УЯЎЛЕННЕ

Пачатак ХХ стагоддзя – найцікавейшы перыяд для даследчыкаў пераломных эпох. Змены ў сацыяльным жыцці, супярэчнасці ў палітычнай, эканамічнай, культурнай сферах сталі падставай для перагляду каштоўнасных арыенціраў у еўрапейскім  грамадстве. Дынамічнасць новага часу задала і новы пульс культурнага жыцця, пра што сведчыць развіццё філасофіі, мастацтва, навукі, рэлігіі. ...

Публічная лекцыя ГІНТАЎТАСА МАЖЭЙКІСА “ГРАНІ СУЧАСНАГА ТРЫКСТЭРСТВА І РЭАБІЛІТАЦЫЯ ПРАГРЭСІЎНАЙ ХЛУСНІ” 26/09

afmazh

Лятучы універсітэт

Цэнтр Еўрапейскай Трансфармацыі

ПУБЛІЧНЫЯ ЛЕКЦЫІ “URBI et ORBI

ФІЛОСАФ

ГІНТАУТАС МАЖЭЙКІС

ГРАНІ СУЧАСНАГА ТРЫКСТЭРСТВА І РЭАБІЛІТАЦЫЯ ПРАГРЭСІЎНАЙ ХЛУСНІ

26 ВЕРАСНЯ, 19.00, ЦЭХ

Авантурызм, зменлівасць, творчы пачатак, самазванства – гэта трыкстэр. Ён ніколі не з’яўляецца ўвасабленнем абсалютнага дабра ці абсалютнага зла, яму нельга верыць, таму што ён заўсёды можа здрадзіць, за ім рызыкоўна ісці, таму што можна падмануцца. Залішне даверлівыя могуць быць ...

Лятучы запрашае на адкрыццё ўніверсітэцкага году і прэзентацыю Праграмы на 2014-2015 г.г. 9/09

Postcard LU_mini“УНІВЕРСІТЭТ І СУЧАСНАСЦЬ”

Лятучы запрашае на адкрыццё ўніверсітэцкага году і прэзентацыю Праграмы на 2014-2015 г.г.

9 верасня а 18.30,

прастора ЦЭХ

Якімі межамі мы задаем і вызначаем сучаснасць? З дапамогай якіх сродкаў рэалізуем сябе ў ёй? На якой мове разумеем, тлумачым і вызнаем? Без адказу на гэтыя пытанні немагчыма распачаць працу Ўніверсітэта. 9 верасня 2014 г. Лятучы абвяшчае пра пачатак новага ўніверсітэцкага ...

Дыскусія “БЕЛАРУСКАЯ КАРТАГРАФІЯ ЯК ДЫСЦЫПЛІНА І ПАДМУРАК САМАВЫЗНАЧЭННЯ” + БОНУС 13/08

БЕЛАРУСКАЯ ФІЛАСОФСКАЯ ПРАСТОРА

ЛЯТУЧЫ ЎНІВЕРСІТЭТ

ВЫДАВЕЦТВА «ЭКАНОМПРЭС»

ПРАСТОРА ЦЭХ

запрашаюць на дыскусію

“БЕЛАРУСКАЯ КАРТАГРАФІЯ ЯК ДЫСЦЫПЛІНА І ПАДМУРАК САМАВЫЗНАЧЭННЯ”

13 жніўня, 18.30, прастора ЦЭХ (Мінск, пр. Незалежнасці, 58 / к. 6)

Візуальныя вобразы заўсёды нясуць на сабе адбітак аб’ектыўнага і суб’ектыўнага. З аднаго боку, у іх адлюстроўваецца нейкая рэчаіснасць, якая існуе па-за чалавекам, а з іншага – гэтая рэчаіснасць заўсёды паказваецца, падаецца з пэўнага ракурсу, пункту гледжання таго, хто стварае гэтыя вобразы. ...