Краўдфандынгавая кампанія Лятучага ўніверсітэта “Веды Анлайн”

vedy

Восемдзесят за дванадцать, пять замест чатарох – як мы ладзім краудфандынг

Некалькі тыдняў таму Лятучы ўніверсітэт абвясціў аб запуску краўдфандынгавай кампаніі і запрасіў усіх зацікаўленых далучыцца да стварэння чатырох відэа-курсаў ад выбітных беларускіх адмыслоўцаў і мысляроў. Прапановы па тэмах гэтых курсаў былі абраныя праз галасаванне сталых карыстальнікаў дыстанцыйнай платформы. Пераможца – курс “Гарады і змена клімату: што і навошта трэба ведаць” – літаральна на днях з’явіўся на платформе.

Прэзентацыя праекта \”Веды анлайн\”

У сваёй адукацыйнай дзейнасці Лятучы ўніверсітэт імкнецца да сучаснасці ведаў і іх здольнасці адказваць на выклікі нашага часу. Мабыць, гэта і з’явілася адной з прычын даверу і моцнай падтрымкі, якая была выказана краўдфандынгаваму праекту.

— Мы вельмі рады і неверагодна ўдзячны, за такую падтрымку. Водгук, які атрымаў праект у нашых сяброў, у карыстальнікаў Дыстанцыйнай платформы ўніверсітэту, у нашых студэнтаў кажа аб тым, што мы робім сапраўды карысную і неабходную справу. І робім яе разам з вамі! – кажа Тацяна Вадалажская, каардынатарка ўніверсітэта і праекту ВЕДЫ ONLINE.

Тэмы відэа-курсаў вельмі разнастайныя: гэта і Open data, і гісторыя беларускай фатаграфіі, і феномен гульні ў культуры, і сучасная палітыка. Але ж іх аб’ядноўваюць 3 агульныя прынцыпы – актуальнасць і якасць кантэнту, сучаснасць фармату, прафесійны ўзровень.

— За 12 дзён краўдфандынгавы праект быў рэалізаваны на 80 адсоткаў. І гэта з’явілася моцным натхненнем для нас! Мы вырашылі, што калі мы з вашай дапамогай і падтрымкай набяром 125 адсоткаў, то да гэтай жа кампаніі курсаў далучыцца яшчэ адзін – «Дзве гісторыі стварэння ў Кнізе Роду», – гаворыць Тацяна.

Аўтарам даданага курса з’яўляецца Ірына Дубянецкая, філосаф, доктар сакральнай тэалогіі (Sacrae Theologiae Doctor) і доктар філасофіі (PhD), знакаміты бібліст.

Гэта будзе курс-даследаванне, курс-разважанне – разам з слухачамі будуць закрануты комплекс пытанняў, якія тычацца гэтага падставовага для нашай культуры тэксту: дзве адрозныя традыцыі ў Кнізе Роду, аўтарства Кнігі, час, гістарычны і культурны кантэкст, пытанні, касмічная гармонія, чалавечая свабода і адказнасць.

Таксама, слухачы курса могуць весці дыскусію с аўтарам і адзін з адным адразу ж на старонцы курсу, карыстацца дадатковымі матэрыяламі да тэмы, пакідаць свае водгукі.

Каб падтрымаць праект, неабходна прайсці па дадзенай спасылцы, перайсці ў вокладку “Збор сродкаў”, абраць зацікавіўшую вас падзяку і націснуць на яе.

https://www.talaka.org/projects/vedyonline_flyuni

ВЕДЫONLINE

Ведай сваё!

Вы можаце сачыць за каментарамі да гэтага запісу праз RSS 2.0 feed. Вы можаце пакінуць каментар, альбо trackback з вашага ўласнага сайта.

 

Пакінце каментар